Супрасль

горад у Польшчы

Су́прасль (польск.: Supraśl) — горад у Польшчы, знаходзіцца ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства, на ўсход ад горада Беласток.

Горад
Супрасль
польск.: Supraśl
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Заснаваны
1500
Плошча
  • 5,68 км²
Насельніцтва
  • 4 427 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
85
Паштовыя індэксы
16-030
TERC
2002094
Афіцыйны сайт
Супрасль на карце Польшчы ±
Супрасль (Польшча)
Супрасль
Супрасль (Падляскае ваяводства)
Супрасль

Горад размешчаны над ракой Супрасль, на тэрыторыі Кнышынскай пушчы.

Колькасць насельніцтва — 4,4 тыс. чал. (2021).

Назва паселішча паходзіць ад рачной назвы балцка-яцвяжскага паходжання. Адпачатна ўяўляла сабой злучэнне кораня Spran(d)- і пашыральніка -sl-[2]. Гэты ж пашыральнік ёсць і ў назве ракі Нерасль[pl], што таксама ўпадае ў Нараў. Корань Spran(d)- звязаны з літоўскім spręsti (spren(d)sti) «уціскаць; выцягваць; крочыць вялікімі крокамі», sprandyti «цягнуць, расцягваць». Семантыка назвы звязаная з хуткаплыннасцю ракі.

Гісторыя

правіць

Заснаванне Супрасля звязана з перанясеннем у 1500 Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра, размешчанага паблізу Грудка ўніз па рацэ. У пачатку XVI стагоддзя пабудавана Супрасльская царква-крэпасць, якая затым была аздоблена адмысловымі фрэскамі і іканастасам. На працягу XVII—XVIII стагоддзяў Супрасль стала значным культурна-навуковым асяродкам, тут знаходзілася багатая бібліятэка, друкарня. Вядомы імёны супрацоўнікаў тыпаграфіі другой паловы XVIII стагоддзя: друкары Антон Чарняўскі, Крэстомскі, Адам Генрых Подзебраньскі, мастак і прафесар жывапісу Антоній Грушэцкі, гісер Аляксей Завадскі[3].

У пачатку XIX стагоддзя манастыр заняпаў, выдатная бібліятэка была вывезена з Супраслі, большай часткай — у Вільню. Тады ж быў страчаны найкаштоўнейшы яе скарб: старэйшы напісаны кірыліцай рукапіс XI стагоддзя.

У сярэдзіне XIX стагоддзя Супрасль стала буйным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасці, але тэкстыльныя прадпрыемствы былі ліквідаваны ў пачатку XX стагоддзя з-за аддаленасці горада ад чыгуначных шляхоў. Архітэктурныя помнікі Супраслі былі моцна разбураны фашысцкімі акупантамі ў 1944, пасля вайны — часткова адбудаваныя. З 1980-х гадоў аднавіў дзейнасць Супрасльскі Дабравешчанскі манастыр, у 1996 годзе польскі ўрад замацаваў увесь манастырскі комплекс за праваслаўнай царквою, зараз тут завяршаюцца рэстаўрацыйныя работы.

Гаспадарчае развіццё

правіць

Размяшчэнне горада ў маляўнічай лясістай мясцовасці спрыяе развіццю розных галін гаспадарчай дзейнасці. У Супраслі знаходзіцца дырэкцыя ландшафтнага парку Кнышынскай пушчы. Горад з’яўляецца цэнтрам дрэваапрацоўчай прамысловасці. Тут развіваецца рэкрэацыйная сфера, з 2001 года Супрасль атрымала статус курорта. Праз горад праходзяць турыстычныя маршруты, з 2006 года дзейнічае Музей ікон. У Супраслі працуе Вышэйшая школа фізічнага выхавання і турызму.

Славутасці

правіць
 
Дабравешчанская царква
  • Дабравешчанская царква-крэпасць (пачатак XVI стагоддзя, адбудавана ў 1999 годзе)
  • Палац архімандрытаў (XVII стагоддзе, адбудаваны)
  • Царква Іаана Багаслова (XIX стагоддзе, адбудавана ў 1958 годзе)

Беларусы ў Супраслі

правіць

Супрасль з’яўляецца адным з цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. Наяўнасць тут важнага асяродка праваслаўя з’яўляецца чыннікам, які спрыяе захаванню нацыянальнай свядомасці мясцовых беларусаў.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013702094-0923472?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
  2. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 163—164.
  3. Супрасльская типография

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць