Супрэфектура
Супрэфектура — у Францыі адміністрацыйны цэнтр акругі. Кіруецца супрэфектам. Калі цэнтр акругі адначасова з'яўляецца і сталіцай дэпартамента, то ён завецца ўжо не супрэфектурай, а прэфектурай. Таму, хоць у Францыі існуе больш трохсот акруг, супрэфектур маецца прыкладна на сотню менш.
Супрэфектурай завецца таксама будынак, дзе размяшчаецца супрэфект і яго адміністрацыйныя службы.
Прыстаўка «су» адпавядае тут французскаму прыназоўніку «sous», які часцей за ўсё перакладаюць як «пад» (супрэфектура = падпрэфектура).