Суражскі сельсавет (Віцебскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Су́ражскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Сураж.

Суражскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Віцебскі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Сураж
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
20 чэрвеня 2013
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 1 257
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Сураж. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. 27 верасня 1938 года Сураж атрымаў статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тарасенкі, сельсавет перайменаваны ў Тарасенскі сельсавет[1].

20 чэрвеня 2013 года Суражскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[2].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт, без Суража) — 717 чалавек[3], з іх 85,9 % — беларусы, 12,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 1257 чалавек[5].

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.