Сураў
Су́раў[2], у верхнім цячэнні Сураўка[2] — рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).
Сураў | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 49 км |
Басейн | 215 км² |
Расход вады | 1,1 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Завідаўка |
• Каардынаты | 53°34′55,88″ пн. ш. 32°18′02,21″ у. д.HGЯO |
Вусце | Беседзь |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Канічы |
• Вышыня | 142,2[1] м |
• Каардынаты | 53°16′28,21″ пн. ш. 32°09′46,10″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Беседзь → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раёны | Клімавіцкі раён, Касцюковіцкі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 49[2][3] км, 26 км з іх у Касцюковіцкім раёне[3]. Плошча вадазбору 215 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м³/с Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Завідаўка Клімавіцкага раёна, вусце каля вёскі Фёдараўка[1] (Канічы[4]) Касцюковіцкага раёна. Цячэ па паўднёва-ўсходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны. У верхнім цячэнні называецца Сураўка[2]. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 0,5—1 км, месцамі да 1,5 км. Схілы ўмерана стромкія і стромкія (вышыня 5—15 м), у ніжнім цячэнні абрывістыя (вышыня да 8 м), месцамі парэзаны ярамі. Пойма перарывістая, пераважна адкрытая, чаргуецца па берагах, забалочаная, шырынёй 0,2—0,5 км. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, ад вытоку на працягу 8,4 км каналізаванае. Шырыня ракі ў межань 2—6 м.
Асноўны прыток — Васькаўка (левы)[3].
Каля ракі населеныя пункты Дзямідавічы, Красная Звязда, Валынеж, Фралоўка, Пячары, Цеханічы, Заходы, Галічы, Малашкавічы, Сураў, Післяціна, Ангелаўка, Тупічына, Канічы і інш.
Зноскі
- ↑ а б Ліст карты N-36-101. Выданне 1989 года. Стан мясцовасци на 1985 год. (руск.)
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
- ↑ а б в Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 31 жніўня 2017. (руск.)
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 21, 30. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Літаратура
правіць- Су́раў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 278—279. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 21, 30. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-36-101. Выданне 1989 года. Стан мясцовасци на 1984 год. (руск.)
- Ліст карты N-36-101. Выданне 1989 года. Стан мясцовасци на 1985 год. (руск.)
Спасылкі
правіць- Сураў Архівавана 31 жніўня 2013.
- Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 31 жніўня 2017. (руск.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Могилёвской области Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 29 чэрвеня 2024. (руск.)