Сурвэ́тка[1][2], Сурвэта (фр.: serviette[3]) — узорысты тканы, вязаны, плецены, гафтаваны, з паперы, вышыты выраб з лёну, бавоўны, шоўку для ўпрыгожвання інтэр’ера, засцеражэнне вопраткі ў час яды, у цырульнях. Таксама невялікі абрус, якім засцілалі стол[2].

Сурвэтка

Форма сурвэткі разнастайная: прамавугольнік, квадрат, круг, эліпс і інш. На Беларусі пашырана з XIX стагоддзя[1]. Традыцыйныя беларускія сурвэткі белыя, аздобленыя пераважна чырвонай вышыўкай; у вязаных утвараецца геаметрычны арнамент.

Зноскі

  1. а б БелЭн 2002.
  2. а б ТСБМ 1983.
  3. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.436

Літаратура правіць