Сусветнае сховішча насення

Сусве́тнае схо́вішча насе́ння («Сховішча суднага дня» англ.: Svalbard Global Seed Vault) — унікальнае збудаванне ў гарах вострава Шпіцберген, недалёка ад нарвежскага горада Лонгйір (нарв.: Longyearbyen). Афіцыйнае адкрыццё сховішча адбылося 26 лютага 2008.

Уваход у сховішча

Прызначэнне правіць

Асноўная мэта праекту — захаванне генафонду сучасных збожжавых на выпадак лакальных ці нават глабальных катастроф, што дазволіць заўсёды аднавіць віды збожжавых раслін, якія цалкам знікнуць з біясферы Зямлі.