Сусветныя гульні
Сусветныя гульні — міжнародныя комплексныя спаборніцтвы паводле відаў спорту, якія не ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў. Праводзяцца з 1981 года з перыядычнасцю 1 раз у 4 гады, з 2001 года праходзяць пад патранатам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).
Арганізатарам Сусветных гульняў з’яўляецца Міжнародная асацыяцыя Сусветных гульняў (IWGA), утвораная ў 1980 годзе па ініцыятыве кіраўнікоў 12 спартыўных федэрацый, якія імкнуліся да папулярызацыі і павышэння статусу сваіх відаў спорту аж да ўключэння іх у Алімпійскую праграму.
На першых Сусветных гульнях, якія прайшлі ў 1981 годзе ў Санта-Клары (ЗША), прынялі ўдзел 1 265 спартсменаў, якія спаборнічалі ў 18 відах спорту. З тых часоў праграма Сусветных гульняў пашырылася больш як у два разы, яе складаюць віды спорту, прызнаныя МАК, але якія не ўваходзяць у Алімпійскую праграму, або выключаныя з яе.
Некаторыя віды, якія прысутнічалі раней на Сусветных гульнях, цяпер прадстаўлены на Алімпіядах (трыятлон, бадмінтон, тэквандо і інш.). Больш таго, па рашэнні МАК, прынятым 12 жніўня 2004 года, прысутнасць асобнага віду спорту на Сусветных гульнях з’яўляецца адным з фактараў для патэнцыйнага траплення яго ў праграму Алімпійскіх гульняў.
Агульныя звесткі пра Сусветныя гульні
правіцьТэрміны правядзення | Месца правядзення | Колькасць удзельнікаў | Колькасць відаў спорту | |||
---|---|---|---|---|---|---|
спартсменаў | краін | афіцыйных | паказальных | |||
I | 29—31 ліпеня 1981 | Санта-Клара, ЗША | 1265 | 18 | 18 | 0 |
II | 3—4 жніўня 1985 | Лондан, Вялікабрытанія | 1550 | 34 | 19 | 4 |
III | 20—30 ліпеня 1989 | Карлсруэ, ФРГ | 1965 | 36 | 19 | 0 |
IV | 22 ліпеня—1 жніўня 1993 | Гаага, Нідэрланды | 2275 | 69 | 22 | 3 |
V | 7—17 жніўня 1997 | Лахты, Фінляндыя | 2600 | 78 | 25 | 5 |
VI | 16—26 жніўня 2001 | Акіта, Японія | 3200 | 93 | 26 | 5 |
VII | 14—24 ліпеня 2005 | Дуйсбург, Германія | 3400 | 89 | 34 | 6 |
VIII | 16—26 ліпеня 2009 | Гаасюн, Кітайская Рэспубліка | 4737 | 103 | 32 | 5 |
IX | 27 ліпеня—4 жніўня 2013 | Калі, Калумбія | 2870 | 98 | 31 | 5 |
X | 20—30 ліпеня 2017 | Уроцлаў, Польшча | 3168 | 102 | 27 | 4 |
XI | 15—25 ліпеня 2021 | Бірмінгем, Вялікабрытанія | ||||
XII | 2025 | Чэнду, Кітай |
Праграма Сусветных гульняў
правіцьВіды спорту, уключаныя ў праграму Сусветных гульняў-2009
|
|
Паказальныя віды |
Раней у праграму Сусветных гульняў таксама ўваходзілі ці дэманстраваліся:
|
Увайшлі ў праграму Алімпійскіх гульняў:
- Бадмінтон (з 1992 года)
- Бейсбол (у 1992—2008 гадах, можа вярнуцца ў праграму Сусветных гульняў)
- Пляжны валейбол (з 1996 года)
- Скачкі на батуце (індывідуальныя спаборніцтвы, з 2000 года)
- Софтбол (у 1996—2008 гадах, вернуты ў праграму Сусветных гульняў з 2009 года)
- Трыятлон (з 2000 года)
- Тэквандо (з 2000 года)
- Цяжкая атлетыка (жаночая) (з 2000 года)