Сусветны сабор

(Пасля перасылкі з Сусветныя саборы)

Сусветныя саборы (грэч. Σύνοδοι Οικουμενικαί, лац.: Oecumenica Concilia) — сходы пераважна епіскапату хрысціянскай Царквы ў яе сусветнай поўніцы, на якіх абмяркоўваюцца пытанні і выносяцца рашэнні дактрынальнага (дагматычнага), царкоўна-палітычнага і судова-дысцыплінарнага характару.

У самым пачатку гісторыі Касцёла тэрмін Σύνοδος ужываўся ў дачыненні да кожнага царкоўным сходу. Аднак, на працягу III стагоддзя тэрмін пачалі ўжываць у адносінах да сходаў біскупаў (хоць прысутнічаць маглі не толькі біскупы) для кіравання Касцёлам. Самыя першыя з вядомых мясцовых сабораў праводзіліся ў II стагоддзі, а да 300 года сход біскупаў правінцыі стаў звыклым спосабам царкоўнага кіравання. Пасля таго як Канстанцін I абвясціў памяркоўнасць адносна хрысціян (313 год) і пераследы скончыліся, біскупы з многіх правінцый атрымалі магчымасць сабрацца ў агульным саборы. Тым не менш ідэя Сусветнага сабору і яго спецыфічнае значэнне развіваліся павольна. Царква ў агульнаімперскім маштабе пачала праводзіць Сусветныя саборы, што мела на ўвазе ўдзел прадстаўнікоў усіх памесных цэркваў, - звычайна па ініцыятыве рамейскіх імператараў.

Спіс сусветных сабораў правіць

Наступныя саборы (прызнаюцца толькі Каталіцкай Царквой) правіць