Сусветны дзень водных рэсурсаў

Сусветны дзень водных рэсурсаў — адзначаецца штогод 22 сакавіка. Гэты Сусветны дзень абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе (рэзалюцыя № A/RES/47/193 Правядзенне Сусветнага дня водных рэсурсаў).

71 % – Н2O

У рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі прапанавана дзяржавам праводзіць у гэты дзень мерапрыемствы, прысвечаныя захаванню і засваенню водных рэсурсаў. Генеральная Асамблея папрасіла Генеральнага сакратара ААН засяроджваць штогадовыя адпаведныя мерапрыемствы ААН на адной пэўнай тэме.

У 2003 годзе Генеральная Асамблея ў сваёй рэзалюцыі № A/RES/58/217 абвясціла перыяд 2005-2015 гг, пачынаючы з Міжнароднага дня водных рэсурсаў 22 сакавіка 2005 году, Міжнародным дзесяцігоддзем дзеянняў «Вада для жыцця».

Спасылкі правіць