Сусветны энергетычны крызіс (2021—2022)
Сусветны энергетычны крызіс пачаўся ў кастрычніку 2021 года.
Цэны на прыродны газ у Еўропе імкліва выраслі за апошнія месяцы на фоне пераходу на аднаўляльныя крыніцы энергіі і скарачэння паставак з Нарвегіі, Расіі і ЗПГ з ЗША, а таксама больш высокага попыту на энергію.
У пачатку жніўня ф’ючэрсы на газ у Еўропе гандляваліся ў раёне 515 долараў за тысячу кубаметраў, да канца верасня яны выраслі больш чым удвая, а ў пачатку кастрычніка перавысіўшы рэкордныя 1900 дол. за тысячу кубаметраў. Пазней, 6 кастрычніка, сума апусцілася да 1937 дол. за тыс. кубоў, але цэны ўсё роўна заставаліся высокімі. Па дадзеных лонданскай біржы ICE Futures, на 20 кастрычніка газ гандляваўся за 1125 долараў за тысячу кубаметраў. На 29 кастрычніка яны рэзка ўпалі да 838 долараў, аднак праз дзень зноў скакнуўшы да ранейшай велічыні[1]. Чакаўся яшчэ больш буйны рост да канца года[2][3]. У канцы снежня цана на газ упершыню ў гісторыі дасягнула 2220 долараў за тысячу кубаметраў[4], але тут жа рушыў рэзкі абвал цэны.
Дадзеная сітуацыя звязаная з некалькімі фактарамі[5]:
- ажыўленнем сусветнай эканомікі пасля кавіднага падзення (аднаўленне эканомікі пасля пандэміі);
- нізкім узроўнем запоўненасці еўрапейскіх падземных сховішчаў газу (ПСГ), з прычыны суровых маразоў у мінулым сезоне;
- высокім попытам на ЗПГ у Азіі;
- абмежаваннем прапановы з боку асноўных пастаўшчыкоў (з ЗША і Еўропы);
- пераходам еўрапейскіх краін на аднаўляльныя крыніцы энергіі.
Зноскі
- ↑ Цены на газ в Европе резко упали // 29 октября 2021
- ↑ Аналитики допустили рост биржевой цены на газ до $2 тыс. к концу декабря // Газета.ru, 15 декабря 2021
- ↑ Цена на газ в Европе вновь резко подскочила (до рекордных уровней, достигнув 1700 долларов за тысячу кубометров). И это, вероятно, ещё не предел // Русская служба Би-би-си, 20 декабря 2021
- ↑ И зимой, и летом: Европе пообещали дорогой газ в новом году // 25 декабря 2021
- ↑ «Газовые циники и Яценюк»: из-за властей Украина потеряет пять миллиардов долларов // 16 октября 2021