Суспензія
Суспе́нзіі[1], завісі[1] (лац.: suspensio, літаральна — падвешванне, ад лац.: suspendo — падвешваю) — сумесь рэчываў, дзе цвёрдае рэчыва размеркавана ў выглядзе найдрабнейшых часціц у вадкім рэчыве ў суспензаваным (неасеўшым) стане[2][3].
Суспензія — гэта грубадысперсная сістэма з цвёрдай дысперснай фазай і вадкім дысперсійным асяроддзем. Звычайна часціцы дысперснай фазы настолькі вялікія (больш за 10 мкм), што асядаюць пад дзеяннем сілы цяжару (седыментуюць). Суспензіі, у якіх седыментацыя ідзе вельмі павольна з-за малой розніцы ў шчыльнасці дысперснай фазы і дысперсійнага асяроддзя, часам завуць завісямі. У канцэнтраваных суспензіях лёгка ўзнікаюць дысперсныя структуры. Тыповыя суспензіі — пульпы, свідравыя прамывачныя вадкасці, цэментныя растворы, эмалевыя фарбы. Шырока выкарыстоўваюцца ў вытворчасці керамікі.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Слоўнік па прыродазнаўчых навуках.(недаступная спасылка)
- ↑ Вялікая савецкая энцыклапедыя(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Химический энциклопедический словарь. — М.: Советская энциклопедия, 1983.
- Суспе́нзіі, завісі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 290. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Суспензіі (завісі) // Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 225—226. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
- Суспе́нзія // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 392. — 663 с.
- За́вісь // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Галоўная рэдакцыя Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1978. — Т. 2: Г — К / [рэдактар А. Я. Баханькоў]. — С. 289. — 765 с.
- Суспензии / Щиц Л. А. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)