Сустрэча Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа ў Белым доме (2025)
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
28 лютага 2025 года Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правялі двухбаковую сустрэчу ў Белым доме[1]. Сустрэча скончылася без выразнага выніку: Трамп і віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс падчас сустрэчы выказвалі варожасць да Зяленскага і рабілі розныя абвінавачванні.
Сустрэча Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа ў Белым доме | |
---|---|
Асноўны канфлікт: Расійска-ўкраінская вайна | |
![]() Зяленскі (злева) і Трамп (справа) падчас сустрэчы. | |
Дата | 28 лютага 2025 |
Месца | |
Прычына | Пагадненне Украіны і ЗША аб карысных выкапнях[d] |
Удзельнікі | |
![]() |
Сустрэча была адзначана сваім гарачым, канфрантацыйным і антаганістычным тонам у шматлікіх інфармацыйных агенцтвах ЗША і іншых краін[2][3][4]. Непрыемныя паводзіны Трампа і Вэнса шырока крытыкаваліся ў СМІ і міжнароднай супольнасцю. Большасць еўрапейскіх лідараў хутка згуртаваліся ў падтрымку Зяленскага[5]. Расійскія прадстаўнікі наадварот высока ацанілі вынікі сустрэчы і направілі крытыку ў бок Зяленскага[6].
У ЗША большасць рэспубліканскіх палітыкаў у цэлым высока ацанілі паводзіны Трампа, у той час як дэмакраты ў большасці яго раскрытыкавалі[7].
Перадгісторыя
правіцьСустрэча адбылася на фоне расійска-ўкраінскай вайны, якая пачалася з анексіі Расіяй Крыму ў 2014 годзе і перарасла ў поўнамаштабнае ўварванне ў 2022 годзе[8]. Да 2025 года Украіна ў значнай ступені разлічвала на міжнародную дапамогу, асабліва ад заходніх краін і ЗША, каб супрацьстаяць расійскай агрэсіі[9]. Зяленскі, абраны ў 2019 годзе, паслядоўна шукаў надзейнай міжнароднай падтрымкі для абароны суверэнітэту Украіны[10]. Да вяртання Трампа на пасаду, адміністрацыя Джо Байдэна падтрымлівала Украіну ваеннай, фінансавай і гуманітарнай дапамогай[11].
Трамп выказаў гатоўнасць дамовіцца з Расіяй пра пагадненне аб спыненні яе ўварвання[11]. Пасля таго, як Трамп правёў тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным, Зяленскі раскрытыкаваў амерыканскага прэзідэнта і сказаў, што той «трапіў у сетку расійскай дэзынфармацыі». Гэтая крытыка прывяла да папроку Зяленскага з боку Трампа ў яго сацыяльнай сетцы Truth Social. Адміністрацыя Трампа адмяніла паездку Зяленскага ў Вашынгтон за тыдзень да яе правядзення, але прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон пераканаў бакі ўсёж яе правесці[12].
Сустрэча
правіцьЗяленскі адхіліў тэрытарыяльныя саступкі Расіі без гарантый бяспекі, выступаючы супраць кампрамісаў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным[13].
Сустрэча скончылася без цвёрдай рэзалюцыі[2] пасля таго, як дыскусія перайшла ў крык і «лютую спрэчку», якую выданне The Guardian назвала «адной з найвялікшых дыпламатычных катастроф у сучаснай гісторыі». Fox News назвала сустрэчу «выбуховым супрацьстаяннем»[3]. Трамп і віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс выказалі непавагу да прэзідэнта Украіны. Прэс-канферэнцыю прыйшлося адмяніць[14][4]. Прадстаўнікі адміністрацыі Трампа сцвярджалі, што Зяленскі не прадэманстраваў дастаткова ўдзячнасці за амерыканскую падтрымку, і абвінавацілі яго ў блакаванні пагаднення аб спыненні вайны. Вэнс таксама абвінаваціў Зяленскага ў «непаважлівасці». CNN адзначыла, што «раней ні адзін з амерыканскіх прэзідэнтаў ніколі не нападаў вусна так на свайго наведвальніка, як Трамп на Зяленскага»[4].
Па даных The New York Times, пасля таго як сустрэча ў Авальным кабінеце перарасла ў хаос, амерыканскія чыноўнікі правялі нараду і ў выніку вырашылі папрасіць Зяленскага пакінуць сустрэчу. Украінская дэлегацыя чакала ў зале Рузвельта, пакуль два амерыканскіх чыноўніка не былі накіраваныя, каб перадаць гэтае пасланне. Украінскі прадстаўнік прапанаваў арганізаваць яшчэ адну сустрэчу прэзідэнтаў, каб разрадзіць напружанасць, але амерыканскія прадстаўнікі адмовіліся[11].
Рэакцыі
правіцьЗША
правіцьАдміністрацыя Трампа
правіцьПасля сустрэчы Трамп выступіў з заявай у Truth Social, у якой назваў сустрэчу «вельмі значнай», заявіўшы, што Зяленскі «не гатовы да міру, пакуль Амерыка будзе ўцягнутая, таму што ён адчувае, што наш удзел дае яму вялікую перавагу ў перамовах»[4]. Падчас кароткай сустрэчы з прэсай перад ад’ездам на выходныя ў Мар-а-Лага ён сказаў, што Зяленскі «загуляўся» і абвінаваціў яго ў зацягванні расійска-ўкраінскай вайны[15].
Члены кабінета Трампа публічна падтрымалі прэзідэнта[16]. У эфіры Fox News прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Лівіт назвала Зяленскага «грубым» і «антаганістычным»[11].
Рэспубліканская партыя
правіцьСенатары кіруючай Рэспубліканскай партыі падтрымалі Трампа і Вэнса. Майк Лі пахваліў іх за тое, што «яны змагаліся за нашу краіну і паставілі Амерыку на першае месца». Джым Бэнкс абвінаваціў Зяленскага ў тым, што ён «няўдзячна чакае ад нас фінансавання і эскалацыі чарговай вечнай вайны і пры гэтым непаважліва ставіцца да прэзідэнта і рабочых амерыканцаў». Сенатар Ліндсі Грэм назваў сустрэчу «поўнай катастрофай» і пракаментаваў, што Зяленскі нібыта «адчуваў, што яму трэба зачапіць Трампа ў Авальным кабінеце». Сенатар Джош Хоўлі заклікаў да «справаздачнасці» фінансавай дапамогі ЗША Украіне. Амерыканка ўкраінскага паходжання Вікторыя Спарц абвінаваціла Зяленскага ў тым, што ён «аказаў сур’ёзную мядзведжую паслугу ўкраінскаму народу, абразіўшы амерыканскага прэзідэнта і амерыканскі народ — проста каб супакоіць еўрапейцаў і павялічыць яго нізкі рэйтынг пасля правалу ў абароне сваёй краіны»[16][17].
Насупраць, умераны рэспубліканец Дон Бэйкан ахарактарызаваў падзеі як «дрэнны дзень для знешняй палітыкі Амерыкі» і сказаў, што Украіна хоча «быць часткай Захаду. Расія ненавідзіць нас і нашы заходнія каштоўнасці. Мы павінны ясна ўсведамляць, што выступаем за свабоду». Член палаты прадстаўнікоў Браян Фіцпатрык назваў паварот падзей «жахлівым» і выказаў аптымізм, што Трамп і Зяленскі вернуцца да будучай дыскусіі, каб знайсці «ўзаемавыгаднае рашэнне»[18].
Дэмакратычная партыя
правіцьЗаканадаўцы ад Дэмакратычнай партыі выступілі ў абарону Зяленскага і асудзілі паводзіны Трампа і Вэнса. Былы лідар большасці ў Сенаце Чак Шумер сказаў, што Трамп і Вэнс «робяць брудную працу за Пуціна», а таксама дадаў, што дэмакраты «ніколі не спыняць барацьбу за свабоду і дэмакратыю». Малодшы сенатар ад Каліфорніі Адам Шыф заявіў: «Сёння ў Авальным кабінеце сустракаюцца герой і баязлівец. А калі сустрэча скончыцца, герой вернецца дадому, ва Украіну». Старшая сенатарка ад Мінесоты Эмі Клобучар напісала, што прэзідэнт Украіны «зноў і зноў» дзякаваў ЗША і што амерыканцы павінны яму падзякаваць у адказ за тое, што ён «супрацьстаіць дыктатару, пахаваў сваіх і перашкодзіў Пуціну рушыць наўпрост у Еўропу». Малодшы сенатар ад Род-Айланда Шэлдан Вайтхаус абвінаваціў Трампа і Вэнса ў тым, што яны «паводзяць сябе як чэрававяшчальнікі Пуціна».
Чатырнаццаць губернатараў-дэмакратаў выступілі з сумеснай заявай, у якой асудзілі абыходжанне з Зяленскім. Губернатары раскрытыкавалі Трампа і Вэнса за выкарыстанне «свяшчэннага Авальнага кабінета, каб папракнуць прэзідэнта Зяленскага за тое, што ён не давярае словам Уладзіміра Пуціна».
Украіна
правіцьПа выніках сустрэчы Зяленскі выступіў з заявай у X, у якой падзякаваў Трампу, Кангрэсу ЗША і амерыканскаму народу за падтрымку[19]. Ён дадаў, што «Украіне патрэбны справядлівы і трывалы мір, і мы працуем менавіта над гэтым»[20]. У пазнейшым інтэрв’ю Брэту Баеру з Fox News ён ахарактарызаваў сустрэчу як «своеасаблівую сварку», якая «не была добрай для абодвух бакоў». Таксама Зяленскі адмовіўся папрасіць прабачэння перад Трампам. Аднак украінскі прэзідэнт выказаў зацікаўленасць у аднаўленні адносін з Трампам[21].
Зяленскі выказаў удзячнасць за ашаламляльную падтрымку лідараў усяго свету. Ён падзякаваў кожнаму лідару ў сацыяльных сетках паасобку з паведамленнем: «Дзякуй за вашу падтрымку».
Міжнародная
правіцьСустрэча выклікала хуткую міжнародную рэакцыю, асабліва з боку еўрапейскіх краін. Частка сусветных лідараў хутка выказалі сваю салідарнасць з Украінай. Яны выступілі са шматлікімі заявамі, якія, ускосна, папракаюць канфрантацыйны падыход Трампа[22]. Еўрапейскія чыноўнікі пацвердзілі сваю прыхільнасць Украіне, падкрэсліўшы пастаянную падтрымку супраць расійскага ўварвання.
Крыніцы
правіць- ↑ Live updates: Trump and Vance call Zelenskyy 'disrespectful' in Oval Office meeting when pushed for US security commitment (англ.). AP News. Праверана 28 лютага 2025.
- ↑ а б Shabad. Zelenskyy's meeting with Trump and Vance unravels into an extraordinary clash (англ.). NBC News (28 лютага 2025). Праверана 28 лютага 2025.
- ↑ а б McFall. Here's the real reason Trump and Zelenskyy's deal blew up in the Oval Office (англ.) . Fox News (28 лютага 2025). Праверана 28 лютага 2025.
- ↑ а б в г Liptak. Trump, Vance castigate Zelensky in tense Oval Office meeting (англ.). CNN (28 лютага 2025). Праверана 28 лютага 2025.
- ↑ 'Free world needs a new leader': Europe defends Zelenskyy after Trump attack (англ.) . POLITICO (28 лютага 2025). Праверана 1 сакавіка 2025.
- ↑ Ewing, Giselle Ruhiyyih. ‘The insolent pig finally got a proper slap’: Russia celebrates Trump’s Zelenskyy takedown (англ.). POLITICO (28 лютага 2025). Праверана 1 сакавіка 2025.
- ↑ McArthur. Donald Trump accuses Zelensky of 'gambling with World War Three' (англ.) . BBC (1 сакавіка 2025). Праверана 1 сакавіка 2025.
- ↑ Russo-Ukrainian War . Encyclopedia Britannica.
- ↑ Ukraine: Conflict at the Crossroads of Europe and Russia . Council on Foreign Relations.
- ↑ Meeting Trump at White House, Zelenskyy hopes for continued aid in war with Russia . NPR (28 лютага 2025).
- ↑ а б в г Kulakevich. Trump's move to closer ties with Russia does not mean betrayal of Ukraine, yet – in his first term, Trump was pretty tough on Putin (англ.) . The Conversation (20 лютага 2025). Праверана 1 сакавіка 2025.
- ↑ Trump a voulu annuler la venue de Zelenzky à Washington mais Macron l'en a dissuadé (фр.). BFM TV (28 лютага 2025). Праверана 1 сакавіка 2025.
- ↑ Ukraine-Russia war latest: Trump accuses Zelensky of 'gambling with World War 3' . The Independent (28 лютага 2025).
- ↑ Smith, David. Diplomacy dies on live TV as Trump and Vance gang up to bully Ukraine leader (англ.) . The Guardian (28 лютага 2025). Праверана 1 сакавіка 2025.
- ↑ Gunerigok. Trump says Zelenskyy 'very much overplayed his hand' after heated exchange . Anadolu Agency (1 сакавіка 2025). Праверана 1 сакавіка 2025.
- ↑ а б Support Pours in for President Trump, VP Vance's America First Strength . The White House (28 лютага 2025).
- ↑ "Complete utter disaster"(нявызн.). C-SPAN (28 лютага 2025). Праверана 1 сакавіка 2025.
- ↑ Just Two GOP Reps Dare to Publicly Rebuke Trump for Zelensky Meltdown (англ.). The Daily Beast (28 лютага 2025). Праверана 1 сакавіка 2025.
- ↑ ZelenskyyUa. Thank you America, thank you for your support, thank you for this visit. Thank you @POTUS, Congress, and the American people. Ukraine needs just and lasting peace, and we are working exactly for that. . Твітэр (28 лютага 2025). Праверана 1 сакавіка 2025.
- ↑ Ewing. 'The insolent pig finally got a proper slap': Russia celebrates Trump's Zelenskyy takedown (англ.). POLITICO (28 лютага 2025). Праверана 28 лютага 2025.
- ↑ Mangan. Zelenskyy won't apologize to Trump, but calls clash 'not good for both sides' (англ.). CNBC (28 лютага 2025). Праверана 1 сакавіка 2025.
- ↑ Haltiwanger. Trump's Angry Meeting With Zelensky Prompts Reactions Worldwide (англ.) . Foreign Policy (6 сакавіка 2025). Праверана 1 сакавіка 2025.