Сухагрузнае судна

(Пасля перасылкі з Сухагруз)

Сухагру́знае су́дна[1], сухагру́з[2] — грузавое судна для перавозкі сухіх грузаў і вадкіх у тары. Адрозніваюць сухагрузы для штучных грузаў (перавозяць іх у стосах, пачках, цюках, бочках, скрынях) і навалачных грузаў (навалам і насыпам).

Сухагрузнае судна

Да сухагрузаў адносяцца рэфрыжэратары, лесавозы, грузавыя паромы, ліхтэравозы, кантэйнерныя судны і інш. Бываюць самаходныя і несамаходныя. Грузы на сухагрузных суднах размяшчаюцца ў трумах, твіндэках і дыптанках, штучныя грузы — на верхняй палубе. Пагрузка-выгрузка робіцца праз грузавыя люкі верхняй палубы або праз бартавыя, насавыя і кармавыя адтуліны. Грузападымальнасць марскіх сухагрузаў да 200 тысяч тон, рачных да 8 тысяч тон.

Зноскі

Літаратура правіць