Дэнтыкул
(Пасля перасылкі з Сухарык, архітэктура)
Дэнты́кулы (ад лац.: denticulus — зубец), ці «ордарныя сухарыкі» — шэраг невялікіх прамавугольных выступаў, якія размешчаны ў выглядзе арнаменту на карнізе будынка і выконваюць роля дэкору. Сустракаюцца ў іанічным, карынфскім ордары, а таксама ў рымскім варыянце дарычнага ордара. Правобразам дэнтыкулаў паслужылі тарцы часта размешчаных папярочных драўляных бэлек плоскага глінабітнага перакрыцця ў архітэктуры Іоніі.

Дэнтыкулы на фасадзе класіцыстычнага будынка
Дэнтыкулы сустракаюцца як у архітэктуры Старажытнай Грэцыі, так і ў яе пазнейшых інтэрпрэтацыях часоў класіцызму і неакласіцызму.
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэнтыкул
- Вялікая савецкая энцыклапедыя. Дэнтыкулы(недаступная спасылка)
- Слоўнік архітэктурных тэрмінаў. Дэнтыкулы