Сухары (Магілёўскі раён)

аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Сухары́[2] (трансліт.: Suchary, руск.: Сухари) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці, на рацэ Раста. Уваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Сухарэўскага сельсавета. За 27 км на паўночны ўсход ад Магілёва.

Аграгарадок
Сухары
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
552 чалавекі (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
222
Паштовы індэкс
213116[1]
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244856056
Сухары на карце Беларусі ±
Сухары (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Сухары (Магілёўскі раён)
Сухары (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Сухары (Магілёўскі раён)

Гісторыя Правіць

 
Сухары
 
Капліца

Вядома з 1560 г. як сяло ў Магілёўскай воласці Вялікага Княства Літўскага, дзяржаўная ўласнасць. З 1569 г. належала баярыну І. Кіркораву. З 1772 г. у складзе Расійскай імперыі, з 1773 г. цэнтр староства ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губерні. У 1856 г. уладанне М. Лістоўскай. У 1886 г. мястэчка ў Чавускім павеце. 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Лупалаўскім раёне Магілёўскай акругі, з 2.3.1931 г. у Чавускім раёне, з 1938 г. у Магілёўскай вобласці. У 1939 годзе да вёскі далучаны пасёлкі Альхавецкі і Саснавецкі.

Інфраструктура Правіць

  • Прадпрыемства па перапрацоўцы піламатэрыялаў
  • Сярэдняя школа
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Бальніца
  • Аддзяленне сувязі

Насельніцтва Правіць

  • 93 жыхары, 19 двароў (1784)
  • 730 жыхароў, 133 двары (1880)
  • 445 жыхароў. 65 двароў (1886)
  • 814 жыхароў, 113 двароў (1909)
  • 610 жыхароў, 230 двароў (2001)

Славутасці Правіць

Вядомыя асобы Правіць

Зноскі

  1. Почтовый индекс населённого пункта Сухари (Могилёвская область, Могилёвский район, Сухаревский сельсовет)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 40.

Літаратура Правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі Правіць