Сухарэўскі сельсавет
Сухарэўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Сухары.
Сухарэўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Магілёўскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сухары |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 954 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 212 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Чавускага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 13 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зарэсценскага сельсавета, у склад Варварынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Глініцкі, Кіркоры, Селішча, Сласцёны і Шляхавы)[2]. 16 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варварынскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Бардзілы, Бракава Слабада, Варварына, Каралёўка, Кіркоры, Макрадка, Папоўцы, Пілешчына, Рагозінка, Селішча, Сласцёны, Старасёлы, Хількавічы і Хонькавічы)[3]. З 25 снежня 1964 года за выключэннем 14 населеных пунктаў (Бардзілы, Бракава Слабада, Варварына, Каралёўка, Кіркоры, Макрадка, Папоўцы, Пілешчына, Рагозінка, Селішча, Сласцёны, Старасёлы, Хількавічы і Хонькавічы) у складзе Магілёўскага раёна[4].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1146 чалавек[5], з іх 92,3 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 954 чалавекі[7].
Склад
правіцьУ склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў:
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009[5] |
---|---|---|
Акулінцы | вёска | 7 |
Васілевічы | вёска | 13 |
Вялікае Бушкава | вёска | 16 |
Зарэсце | вёска | 240 |
Іванавічы | вёска | 21 |
Іванаў Дварэц | вёска | 24 |
Кісялькі | вёска | 47 |
Малое Бушкава | вёска | 40 |
Рыкі | вёска | 45 |
Сафійск | вёска | 18 |
Супанічы | вёска | 19 |
Сухары | аграгарадок | 552 |
Харошкі | вёска | 93 |
Ходнева | вёска | 5 |
Цецераўнік | вёска | 6 |
Зноскі
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – 592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2 – С. 568
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084).
- ↑ а б Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. –592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.