Сухар (рака)

рака ў Іспаніі

Сухар (ісп.: Río Zújar) — рака на паўднёвым захадзе Іспаніі, левы прыток Гвадыяны.

Сухар
Характарыстыка
Даўжыня
  • 214 км
Басейн 8 508 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 38°15′09″ пн. ш. 5°30′25″ з. д.HGЯO
Вусце Гвадыяна
 • Каардынаты 39°00′37″ пн. ш. 5°46′48″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Гвадыяна → Кадыскі заліў
Краіна
physical
Сухар (рака)
Сухар (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі складае 214 км, плошча басейна — 8508 км². Рака бярэ пачатак на паўночных схілах гор Сьера-Марэна і працякае пераважна па ўзгорыста-нізкагорнай мясцовасці. Зімой рака паўнаводная, летам месцамі перасыхае. Сярэдні расход вады — каля 50 м³/с. Воды ракі выкарыстоўваюцца галоўным чынам для ірыгацыі. У сярэднім цячэнні знаходзіцца вадасховішча.