Сухумі

горад у Абхазіі, Грузія

Сухумі[1] (абх.: Аҟəа, груз. სოხუმი, руск.: Сухум) — сталіца і найбуйнейшы горад Абхазіі (Грузія). Знаходзіцца на ўзбярэжжы Чорнага мора. Насельніцтва 64.478 чал. (2011).

Горад
Сухумі
абх.: Аҟəа
груз. სოხუმი
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Мэр
Аліас Лабахуа
Горад з
Плошча
372 км²
Вышыня цэнтра
20 м
Насельніцтва
64.478 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 840 22xxxxx
Паштовы індэкс
384900
Аўтамабільны код
ABH
Афіцыйны сайт
Сухумі на карце Грузіі
Сухумі (Грузія)
Сухумі
Сухумі (Грузія)
Сухумі

Этымалогія Правіць

У перыяд турэцкіх і арабскіх заваяванняў (Сярэднявечча), у сілу асаблівасцей фанетыкі цюркскіх і арабскіх моў, не прымаючых наяўнасці паслядоўных зычных (ЦХ), адсутнасці гуку «Ц» і яго пераход у гук «С», імя горада паступова змяняецца — Цхум → Схум → Сухум (Сухум-кале («кале» — крэпасць (цюрк.)).

Усталяванне ўплыву ў рэгіёне Расійскай імперыі выклікала ўсталяванне русіфікаваных назваў — Сухум, Батум. Абхазская назва горада «Акуа» выкарыстоўваецца пасля прыходу Савецкай улады, і не пераходзіць абхазскага моўнага арэала.

Са жніўня 1936 года, пасля ўключэння Абхазіі ў склад Грузінскай ССР у 1931 годзе, горад насіў афіцыйную назву Сухумі. 4 снежня 1992 года на сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Абхазія была адноўлена назва горада Сухум.

Гісторыя Правіць

Гісторыя горада налічвае больш за 2500 гадоў. Гэта адзін з найстаражытнейшых гарадоў свету. На месцы гораду да VI стагоддзя да н.э. была грэчаская калонія Дыяскурыя (названая ў гонар братоў Дыяскураў), якая потым належала Пантыйскаму царству. Тапонім «Аку» сустракаецца ў грэчаскім надпісе на залатых манетах калхідскай чаканкі (III—II стст. да н.э.) і супастаўляецца з абхазскай назвай горада — Акуа. Пазней на гэтым месцы была пабудавана рымская крэпасць Себастопаліс. З 736 года паселішча вядома пад назвай Цхум (ад абхазскай назвы «Гума») у складзе Абхазскага царства. У Сярэднявеччы — горад Цхумі ў складзе Грузінскага царства, з другой паловы XVI стагоддзя — пад уладай туркаў: у 1724 пабудавана турэцкая крэпасць Сухум-Кале на Чорным моры. Ад канца XVIII стагоддзя да 1808 і з 1864 — сталіца Абхазіі. У 1810 далучаны да Расіі, статус горада атрымаў у 1848. Пасля скасавання Абхазскага княства ў 1864 — цэнтр Сухумскага ваеннага аддзела (вобласці) у падпарадкаванні Кутаіскага генерал-губернатара, з 1866 — Сухумскай акругі Кутаіскай губерні.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, горад і ўвогуле Абхазія, былі заглынуты ў хаос грамадзянскай вайны. Недаўгавечнае бальшавіцкае кіраванне было спынена ў маі 1918 і Сухум быў уключаны ў Дэмакратычную Рэспубліку Грузія як рэзідэнцыя аўтаномнага Вярхоўнага Савета Абхазіі і штаб-кватэра Грузінскага генерал-губернатара. Чырвоная Армія і мясцовыя рэвалюцыянеры адваявалі горад у грузінскіх войскаў 4 сакавіка 1921, і абвясцілі Савецкую ўладу. Сухум быў сталіцай Абхазскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі злучанай з Грузінскай ССР ад 1921 да 1931, калі ён стаў сталіцай Абхазскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў рамках Грузінскай ССР. У 1989 Сухум меў 110 000 жыхароў і быў адным з самых паспяховых гарадоў Грузіі. Тут знаходзіліся шматлікія курортныя лецішчы Савецкіх лідараў.

У 19891993 Сухум быў цэнтрам Грузіна-абхазскага канфлікту які зруйнаваў большую частку горада. Падчас Абхазскай аблогі Сухума (1992—1993), горад і яго наваколлі зведалі амаль што штодзённыя паветраныя ўдары і артабстрэлы, са шматлікімі ахвярамі сярод грамадзянскага насельніцтва. 27 верасня 1993 бітва за Сухум была скончана масавай кампаніяй па этнічнай чыстцы супраць грузінскага насельніцтва, якое складала бальшыню (Сухумская разня), у тым ліку былі забіты члены Абхазскага ўрада (Жыўлі Шартава, Рауль Эшба і г. д.) і мэр Сухума Гурам Габіскірыя. Нягледзячы на тое, што горад быў часткова адноўлены, ён дагэтуль перажывае наступствы вайны, і не ўзнавіў сваю папярэднюю этнічную разнастайнасць (да 1992 тут ужывалася 9 розных моў).

Транспарт Правіць

Гарады-пабрацімы Правіць

Сухумі ў філатэліі Правіць

Вядомыя асобы Правіць

Зноскі

  1. карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).

Літаратура Правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі Правіць