Сфагнум
Сфа́гнум, сфагнавы мох[1], тарфяны мох (Sphagnum) — адзіны род імхоў сямейства сфагнавых.
Сфагнум | |||||||||||||||||
Сфагнум буры (Sphagnum fuscum) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Sphagnum L. 1753 | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьАдна-, двухдомныя лістасцябловыя расліны. Дзярнінкі буйныя, мяккія, рыхлыя або шчыльныя, ад бледна-зялёных да жоўтых, бурых, пурпуровых або чырванаватых, часта ўтвараюць суцэльнае покрыва. Сцябло без рызоідаў, шматрадова аблісцелае, з шматлікімі чарапіцападобна аблісцелымі галінкамі, знізу паступова адмірае. Галінкі сабраны пучкамі, а на верхавінцы ўтвараюць разетку або галоўку. Лісце тонкае, без жылкі, мае два тыпы клетак — вузкія хларафіланосныя і шырокія ваданосныя. Сфагнум здольны ўбіраць многа вады (у 20-30 разоў больш за яго паветрана-сухую масу) і ўтрымліваюць яе ў дзярнінцы. Сцябловае лісце ад трохвугольнага да языка- або лапатападобнага, галінкавае — ад яйцападобнага да лінейнага, часта ўвагнутае.
Галінкі з антэрыдыямі булавападобна ўздутыя, часта ярка афарбаваныя. Архегоніі на верхавінцы буйналіставых укарочаных галінак. Каробачка шарападобная, бліскучая, цёмна-бурая, з невялікім вечкам, без перыстома, на несапраўднай ножцы. Споравы мяшок шапачкападобны.
Пашырэнне
правіцьПашыраны паўсюдна за выключэннем арктычных пустынь, арыдных абласцей, у тропіках сустракаецца толькі ў гарах. Найбольш значная роля — у лясной паласе Паўночнага паўшар'я. Пасяляецца на вільготных месцах, спрыяе хуткаму забалочванню тэрыторыі, бо здольны актыўна паглынаць і ўтрымліваць вільгаць. З'яўляецца ўтваральнай раслінай сфагнавых балот.
Найбольшая відавая разнастайнасць у Паўднёвай Амерыцы[крыніца?].
На Беларусі 35 відаў, растуць на балотах (пераважна вярховых і пераходных), у забалочаных і сырых лясах, на мокрых лугах. Спараносяць у жніўні.
Гаспадарчае значэнне і ўжыванне
правіцьЗ-за малой цеплаправоднасці ўжываецца ў будаўнічай справе як ізаляцыйны матэрыял у выглядзе пласцінак, парашка, якія вырабляюцца з гэтага торфу; таксама дэзадарыруючы сродак. Некаторыя народнасці лічаць сфагнум прыдатным матэрыялам для цёплых пялёнак, якімі яны зімой накрываюць сваіх дзяцей[3].
Сфагнум выкарыстоўваецца ў кветкаводстве ў якасці напаўняльніка пры складанні земляных сумесяў. У паветрана-сухім стане сфагнавыя імхі здольныя паглынуць вады прыкладна ў 20 разоў больш ўласнай масы, што ў 4 разы пераўзыходзіць магчымасці гіграскапічнай ваты (адсюль і назва моху, «сфагнас» па-грэчаскі — губка)[4].
Сфагнум вельмі ўстойлівы да раскладання, высушаны доўга захоўваецца. Расце ў багністых месцах, збіраюць яго летам.
Сфагнумам можна карыстацца ў якасці перавязачнага сродка. Ён валодае ранагаючым і антысептычным дзеяннем з прычыны ўтрымання фенолападобнага рэчыва сфагнолу. У экстраных выпадках сфагнум можна ўжываць без стэрылізацыі[1].
Спіс відаў
правіцьРод сфагнум уключае 120 відаў[5]:
- Sphagnum affine Renauld & Cardot
- Sphagnum africanum Welw. & Duby
- Sphagnum andrusii (H.A.Crum) Flatberg
- Sphagnum angermanicum Melin
- Sphagnum angustifolium (Warnst.) C.E.O.Jensen
- Sphagnum annulatum Warnst.
- Sphagnum aongstroemii C.Hartm.
- Sphagnum austinii Sull.
- Sphagnum australe Mitt.
- Sphagnum balticum (Russow) C.E.O.Jensen
- Sphagnum bartlettianum Warnst.
- Sphagnum beccarii Hampe
- Sphagnum boliviae Warnst.
- Sphagnum bordasii Besch.
- Sphagnum brasiliense Warnst.
- Sphagnum brevifolium (Lindb.) Roll
- Sphagnum brevirameum Hampe
- Sphagnum camusii (Cardot) Warnst.
- Sphagnum capense Hornsch.
- Sphagnum capillifolium (Ehrh.) Hedw.
- Sphagnum carolinianum R.E.Andrus
- Sphagnum centrale C.E.O.Jensen
- Sphagnum ceylonicum Mitt. ex Warnst.
- Sphagnum compactum Lam. & DC.
- Sphagnum concinnum (Berggr.) Flatberg
- Sphagnum cribrosum Lindb.
- Sphagnum cristatum Hampe
- Sphagnum cuspidatulum Müll.Hal.
- Sphagnum cuspidatum Ehrh. ex Hoffm.
- Sphagnum cyclophyllum Sull. & Lesq.
- Sphagnum davidii Warnst.
- Sphagnum denticulatum Brid.
- Sphagnum falcatulum Besch.
- Sphagnum fallax H.Klinggr.
- Sphagnum fimbriatum Wilson
- Sphagnum fitzgeraldii Renauld & Cardot
- Sphagnum flavicomans (Cardot) Warnst.
- Sphagnum flexuosum Dozy & Molk.
- Sphagnum fuscum (Schimp.) H.Klinggr.
- Sphagnum girgensohnii Russow
- Sphagnum gomezii H.A.Crum
- Sphagnum henryense Warnst.
- Sphagnum imbricatum Hornsch. ex Russow
- Sphagnum inexspectatum Flatberg
- Sphagnum intermedium (Warnst.) Russow
- Sphagnum inundatum Russow
- Sphagnum isophyllum (Russow) Russow
- Sphagnum itatiaiae Müll.Hal. & Warnst.
- Sphagnum jensenii H.Lindb.
- Sphagnum junghuhnianum Dozy & Molk.
- Sphagnum khasianum Mitt.
- Sphagnum lenense H.Lindb. ex L.I.Savicz
- Sphagnum lescurii Sull.
- Sphagnum limbatum Mitt.
- Sphagnum lindbergii Schimp.
- Sphagnum livonicum (Russow ex Warnst.) G.Roth
- Sphagnum longistolo Müll.Hal.
- Sphagnum luzonense Warnst.
- Sphagnum macrophyllum Bernh. ex Brid.
- Sphagnum magellanicum Brid. — Сфагнум Магелана
- Sphagnum majus (Russow) C.E.O.Jensen
- Sphagnum mendocinum Sull.
- Sphagnum meridense (Hampe) Müll.Hal.
- Sphagnum microcarpum Warnst.
- Sphagnum microporum Warnst. ex Cardot
- Sphagnum molle Sull. — Сфагнум мяккі
- Sphagnum molliculum Mitt.
- Sphagnum nemoreum Scop.
- Sphagnum nitidum Warnst.
- Sphagnum novo-caledoniae Paris & Warnst.
- Sphagnum novo-zelandicum Mitt.
- Sphagnum obtusiusculum Lindb. ex Warnst.
- Sphagnum obtusum Warnst.
- Sphagnum orientale L.I.Savicz
- Sphagnum oxyphyllum Warnst.
- Sphagnum palustre L.typus
- Sphagnum papillosum Lindb.
- Sphagnum patulum (Schimp.) Roll
- Sphagnum perichaetiale Hampe
- Sphagnum platyphyllum (Lindb.) Warnst.
- Sphagnum plumulosum Roll
- Sphagnum portoricense Hampe
- Sphagnum pulchrum (Lindb.) Warnst.
- Sphagnum pycnocladulum Müll.Hal.
- Sphagnum pylaesii Brid.
- Sphagnum quinquefarium (Lindb.) Warnst.
- Sphagnum recurvum P.Beauv.
- Sphagnum reichardtii Hampe
- Sphagnum riparium Ångström
- Sphagnum robinsonii Warnst.
- Sphagnum robustum (Warnst.) Roll
- Sphagnum rotundatum Müll.Hal. & Warnst.
- Sphagnum rubellum Wilson
- Sphagnum russowii Warnst.
- Sphagnum rutenbergii Müll.Hal.
- Sphagnum schliephackeanum (Warnst.) Roll
- Sphagnum scorpioides (Hampe) H.A.Crum
- Sphagnum semisquarrosum (Russow) Lepage
- Sphagnum sericeum Müll.Hal.
- Sphagnum sparsum Hampe
- Sphagnum speciosum (Russow) H.Klinggr.
- Sphagnum squarrosum Crome
- Sphagnum steerei R.E.Andrus
- Sphagnum strictum Sull.
- Sphagnum subobesum Warnst.
- Sphagnum subovalifolium Müll.Hal. & Warnst.
- Sphagnum subsecundum Nees
- Sphagnum subtile (Russow) Warnst.
- Sphagnum tenellum (Brid.) Brid.
- Sphagnum tenerum Sull. & Lesq. ex Sull.
- Sphagnum teres (Schimp.) Ångström
- Sphagnum torreyanum Sull.
- Sphagnum triangulare (Mamczar) N.O.Fred.
- Sphagnum trinitense Müll.Hal.
- Sphagnum truncatum Hornsch.
- Sphagnum tumidulum Besch.
- Sphagnum violascens Müll.Hal.
- Sphagnum warnstorfii Russow
- Sphagnum wheeleri Müll.Hal.
- Sphagnum wulfianum Girg.
Галерэя
правіцьЗноскі
- ↑ а б Сфагнум // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 58-59. — 592 с. — 120 000 экз.
- ↑ Еленевский А. Г. Ботаника. Систематика высших, или наземных, растений: учебник для студ. высш. пед. учеб. заведений / А. Г. Еленевский, М. П. Соловьева, В. Н. Тихомиров. — 4-е изд., исп. — М.: Издательский центр «Академия», 2006. — С. 56
- ↑ Жизнь растений. Водоросли. Лишайники. Мхи. — М.: Мир книги, 2002. — Т. 5. — С. 163. — 192 с. — (Большая энциклопедия природы). — ISBN 5-8405-0312-6.
- ↑ Сфагнум (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2012. Праверана 30 сакавіка 2011.
- ↑ Список видов рода Сфагнум на сайте The Plant List (англ.) (Праверана 3 сакавіка 2012)
Літаратура
правіць- Рыкоўскі Г. Ф. Сфа́гнум, сфагнавы мох, тарфяны мох // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 47. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Копёнкина Н. А. Сфа́гнум, сфагновый мох // Горная энциклопедия : в 5 т. / гл. ред. Е. А. Козловский. — М. : «Советская энциклопедия», 1991. — Т. 5. СССР — Яшма. — С. 97. — 541 с. — 44 126 экз. — ISBN 5-85270-007-X, ISBN 5-85270-000-6 (т. 5). (руск.)
Спасылкі
правіць- Сфагнум — род Sphagnum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Roberta and Fred Case. Building a Sphagnum Bog Garden (Вырошчванне сфагнума ў адкрытым грунце.)
- Sphagnum