Сход рускіх фабрычна-завадскіх рабочых Санкт-Пецярбурга

Cход рускіх фабрычна-завадскіх рабочых Санкт-Пецярбурга — прафсаюз, які дзейнічаў у 1904-1906 гадах у Санкт-Пецярбургу, адзін з першых легальных прафсаюзаў у Расійскай Імперыі, створаны ў рамках руху зубатаўшчыны з ведама ахоўнага аддзялення МУС Расійскай імперыі.

Cход рускіх фабрычна-завадскіх рабочых Санкт-Пецярбурга
Адміністрацыйны цэнтр Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя
Тып арганізацыі прафсаюз
Заснаванне
Дата заснавання 1904
Ліквідацыя
Дата скасавання 1906

Сход быў створаны ў 1904 годзе як падкантрольная ахоўнаму аддзяленню арганізацыя, з мэтай спыніць распаўсюджванне сацыялістычных ідэй сярод пралетарыяту Санкт-Пецярбурга. Зыходзячы з гэтага, прафсаюз выстаўляў толькі эканамічныя патрабаванні, не здзяйсняючы ніякіх палітычных дзеянняў і не крытыкуючы парадкі царызму[1]. Старшынёй арганізацыі стаў святар Георгій Гапон. У сходзе маглі ўдзельнічаць толькі праваслаўныя і рускія працоўныя. Да верасня 1904 года арганізацыя налічвала 8 тысяч членаў і 11 тэрытарыяльных аддзяленняў[2].

У студзені 1905 года, пасля паражэння Расіі ў руска-японскай вайне, у сувязі з эканамічным становішчам, якое пагаршалась, на Пуцілаўскім заводзе пачалася забастоўка, якая поўнасцю падтрымлівалась прафсаюзам. У ходзе забастоўкі найбольш радыкальнымі прадстаўнікамі сходу была прапанавана ідэя падачы петыцыі з патрабаваннямі рабочых асабіста імператару. Шэсце працоўных да Зімовага палаца з петыцыяй прывяло да крывавага разгону дэманстрацыі[1]. 23 студзеня 1905 года сход быў забаронены. Пасля прафсаюз аднавіў сваю дзейнасць, але самаліквідаваўся ў лютым 1906 года. Георгі Гапон быў забіты ў сакавіку гэтага ж года.

Зноскі

  1. а б Разанаўскі Н.В., Штэйнберг М.Д. (2009). Гісторыя Расіі. Кракаў. p. 423. ISBN 978-83-233-2615-1.
  2. Людвік Базылоў (1966). Унутраная палітыка царызму і грамадскія рухі ў Расіі ў пачатку ХХ стu. Варшава. pp. 346–349.