Сцежкаю жыцця

опера Генрыха Вагнера

Зорка Венера — опера кампазітара Г. М. Вагнера, пастаўленая ў 1980 годзе ў Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета. Спектакль быў аформлены мастаком Ю. Турам.

Сцежкаю жыцця
Жанр опера
Заснаваны на аповесці «Воўчая зграя» В. Быкава
Аўтар лібрэта А. Вярцінскага і С. Штэйна
Кампазітар Г. М. Вагнер
Дырыжор Анатоль Ільіч Вярцінскі
Краіна БССР
Мова беларуская
Год 1980

Сюжэт правіць

Опера пастаўленая паводле аповесці «Воўчая зграя» В. Быкава пра драматычныя падзеі гадоў Вялікай Айчыннай вайны[1]. Лібрэта стварылі А. Вярцінскі і С. Штэйн.

Музыка правіць

У партытуры кампазітар выкарыстаў напеўныя інтанацыі народных песень[2]. Асноўнай музычнай тэмай — «ваўчынай зграі» — паслужыў механічна-бяздушны матыў бравурнага марша. Хор жыхароў спаленай вёскі, які задумваўся як адна з эмацыйных кульмінацый оперы, па жанры — плач[2]. Хор быў напісаны настолькі экспрэсіўна, моцна і пранізліва, што і праз шмат гадоў пасля прэм'еры (у межах канцэртнага цыкла «Па старонках беларускіх опер») рабіў уражанне сачынення надзвычай сучаснага і вострага — і па змесце, і па форме[2].

Акцёры правіць

Крытыка правіць

«Сцежкаю жыцця» з поспехам прагучала на сцэне Вялікага тэатра ў Маскве ў час гастроляў Беларускага тэатра оперы і балета. У шматлікіх рэцэнзіях, у тым ліку і ў цэнтральнай прэсе, адзначаўся сур'ёзны ўклад кампазітара ў музычна-сцэнічнае рашэнне ваеннай тэмы, асаблівасці якога — ва ўстанаўленні непарыўнай сувязі мінулага з сучасным[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Первякова М. «Сцежкаю жыцця» // Голас Радзімы. 1980. 15 мая.
  • Коленько Р. О некоторых чертах драматургии оперы Г. Вагнера «Тропою жизни» // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Вып. 7. Мн., 1988.

Спасылкі правіць