Сцы́нкавыя[1], сцынкі[1] (Scincidae) — сямейства яшчарак інфраатрада Сцынкападобныя (Scincomorpha).

Сцынкавыя

Звычайны сцынк (Scincus scincus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scincidae Gray, 1825


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  173957
NCBI  66056
EOL  8109
FW  37946

Адрозніваюць больш за 90 родаў, каля 1200 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, пераважна ў тропіках Усходняга паўшар’я, асабліва ў межах Аўстралійскай біягеаграфічнай вобласці.

Даўжыня да 65 см. Цела падоўжнае, да змеепадобнага; укрыта гладкай або рабрыстай налягаючай луской, пад якой размешчаны касцявыя пласцінкі (астэадэрмы). Хвост ломкі. У рыючых форм канечнасці часткова або канчаткова страчаны, вочы звычайна адсутнічаюць.

Вядуць наземны, рыючы і паўдрэвавы спосаб жыцця, некаторыя віды паўводныя. Кормяцца пераважна насякомымі, буйныя сцынкавыя — і пазваночнымі; некаторыя расліннаедныя.

Большасць відаў адкладваюць яйцы, ёсць яйцажывародныя і жывародныя.

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць