Сцыпіён
Сцыпіён — Публій Карнелій Сцыпіён Афрыкан Старэйшы (Publius Cornelius Scipio Africanus Maior, 235 ці 237 — 183 да н.э.): рымскі военачальнік.
Сцыпіён Афрыканскі Scipio Africanus | |
Дзейнасць: | палітык, ваенны |
---|---|
Нараджэнне: | 235 да н.э. Рым |
Смерць: | 183 да н.э. Літэрн, Кампанія |
Дынастыя: | Cornelius Scipio[d] |
Імя пры нараджэнні: | Публій Карнелій Сцыпіён |
Бацька: | Publius Cornelius Scipio[d] |
Жонка: | Aemilia Tertia[d] |
Дзеці: | Публій Карнелій Сцыпіён Луцый Карнелій Сцыпіён Карнелія Карнелія |
Стварыў рымскую конніцу, якой і быў абавязаны сваімі ваеннымі поспехамі. Разбіў Ганібала пад Замай (202 да н.э.).
Пасля сваіх перамог здабыў вялікі палітычны поспех; меў права насіць на шаломе дыядэму военачальніка; народ лічыў яго сынам бога. Адзначаецца пашана, з якой да яго ставіліся нават яго ворагі[1].
Сын Публія Карнелія Сцыпіёна. Выявы Сцыпіёна шукаліся яшчэ з часоў Рэнесансу. Галава мужчыны са шнарам на ілбе, якую было палічылі яго партрэтам, была пазней пазнана як выява жраца Ісіды. У 1972 як партрэт маладога Сцыпіёна была пазнаная скульптура «Галава ў скураным шаломе» (канец 3 ст. да н.э., захоўваецца ў Эрбаху)[1].
ЛітаратураПравіць
- H.H. Scullard. «Scipio Africanus in the Second Punic War»
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
СпасылкіПравіць
- Сцыпіён (руск.) . — біяграфія на сайце ancientrome.ru.
- Сцыпіён (англ.) . — у Smith's Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology.
- http://www.barca.fsnet.co.uk/scipio-africanus.htm — біяграфія
- http://www.fenrir.dk/history/bios/scipio/ — яшчэ адна біяграфія
- http://www.barca.fsnet.co.uk/scipio-africanus-return-spain.htm -Дыян Касій пра вяртанне Сцыпіёна з Іспаніі
Шаблон:Цэнзары Шаблон:Рымскія консулы 225—201 да н.э. Шаблон:Рымскія консулы 200—176 да н.э.