Сцэна сакалінага палявання (грабніца Небамуна)

Сцэна сакалінага палявання, Сцэна палявання ў Нільскіх зарасніках — старажытнаегіпецкі насценны роспіс, які знаходзіўся ў грабніцы пісара і ўлікоўца збожжа па імені Небамун, якая з'яўлялася часткай Фіванскага некропаля. У цяперашні час месцазнаходжанне грабніцы страчана, а роспісы з яе, у тым ліку і «Сакалінае паляванне», знаходзяцца ў Брытанскім музеі.

Tomb of Nebamun.jpg
невядома
«Сцэна сакалінага палявання». 15 стагоддзе да н.э.
Тэхніка А сека(руск.) бел.
Памеры 98 × 115 см
Брытанскі музей, Лондан

АпісаннеПравіць

 
Фрагмент фрэскі з партрэтам Небамуна

Фрэска адлюстроўвае вельможу па імені Небамун, з сямействам, які палюе з папіруснага чаўна. На носе чаўна падсадная качка і кот, які дапамагае паляўнічаму лавіць дзічыну. Жыццё дзікай прыроды ў балотах, якія зараслі папірусам, і паляўнічая котка Небанума паказаны вельмі дэтальна, але ў цэлым сцэна ідэалізавана. Атлетычная фігура Небамуна дамінуе ў сцэне, ён стаіць з шырока растаўленымі нагамі ў чаўне. У правай руцэ паляўнічы трымае кідальную палку(ням.) бел.[1] з навершам(руск.) бел. ў выглядзе галавы змяі, а ў левай — тры напаляваныя чаплі.

За Небамунам стаіць яго жонка Хатшэпсут у раскошным убранні з букетам лотасаў(ням.) бел. і парфумерным конусам(ням.) бел. на галаве ў парыку[1].

Дачка Небамуна намаляваная паміж яго ног унізе. Яна сядзіць і зрывае кветку лотасу(ням.) бел. левай рукой, а правай рукой трымаецца за нагу бацькі. Прыкметай яе малога ўзросту з'яўляецца яе аголенасць. На ёй толькі каралі-аплечча(руск.) бел. з кветкавай кампазіцыяй і залатой падвескай. Яе маладосць падкрэслівае таксама і яе прычоска: доўгая пасма валасоў, якая спадае ўздоўж яе твару, гэта так званая пасма юнацтва(ням.) бел.[2].

Тэхніка і іканаграфіяПравіць

 
Фрагмент сцэны з паляўнічым катом

Атынкаваныя вапняковыя сцены грабніцы былі багата і па-майстэрску ўпрыгожаны жывымі фрэскамі з выкарыстаннем мінеральных фарбаў, якія паказваюць ідэалізаванае ўяўленне пра жыццё і дзейнасць Небамуна[3]. Як і амаль усе старажытнаегіпецкія фрэскі, Сакалінае паляванне напісана ў тэхніцы а сека(руск.) бел., калі фарбы накладваліся на ўжо сухую тынкоўку[1].

Перапоўненая і ажыўленая сцэна сакалінага палявання іканаграфічна(руск.) бел. з'яўляецца адной з самых важных выяў грабніцы і лічыцца ў яе кампазіцыі шэдэўрам.

Паляванне ў зарасніках папірусу — гэта вядомы з часоў Старажытнага царства матыў, і інтэрпрэтацыі разыходзяцца ў пытанні, наколькі літаральна або сімвалічна трэба яго ўспрымаць. Паляванне на птушак уяўляла сродак забеспячэння харчаваннем і было забавай верхніх слаёў грамадства, аднак, яно, верагодна, мела і важны сімвалічны сэнс.

Зараснікі папірусу лічацца міфічным месцам урадлівасці і рэгенерацыі і часта асацыяваліся з багіняй Хатхор як эратычнае месца. Птушка ў насавой частцы карабля і ўпрыгожванне, адзенне і парык жанчыны таксама з'яўляюцца эратычна зараджанымі элементамі.

Паляўнічыя аспекты карціны — гэта са свайго роду знак перамогі над сіламі хаасу, якія пагражаюць боскаму сусветнаму парадку[4]. Гэтыя алюзіі разам дазваляюць чытаць сцэну як вобраз эратычнага аднаўлення, адраджэння і вечнай забавы, якія трыўмфуюць над хаасам, бязладзіцай і смерцю[5].

ЗначнасцьПравіць

Фрэска, на якой Небамун палюе на птушак, з'яўляецца адной з самых вядомых выяў з грабніцы Небамуна[6]. У 2009 годзе Брытанскі музей адкрыў новую галерэю, прысвечаную адлюстраванню адзінаццаці адноўленых фрагментаў сцен з грабніцы. Яны былі апісаны як найвялікшыя захаваныя карціны са Старажытнага Егіпта і як адзін з найвялікшых скарбаў музея[7][8].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Бекетт В.; Пер. с англ. В. Нетесовой. История живописи. — М.: Астрель: АСТ, 2007. — С. 13. — 400 с.: ил. с.
  2. R. Parkinson: The Painted Tomb-Chapel of Nebamun. London 2008, S. 122 ff.
  3. Parkinson, at 14
  4. M. Seidel, Abdel G. Shedid: Das Grab des Nacht. Kunst und Geschichte eines Beamtengrabes der 18. Dynastie in Theben-West. Mainz 1991, S. 17–18 und R. Parkinson: The Painted Tomb-Chapel of Nebamun. London 2008, S. 131 f.
  5. R. Parkinson: The Painted Tomb-Chapel of Nebamun. London 2008, S. 132
  6. Parkinson, at 63ff
  7. Parkinson, at 9
  8. New Egyptian Gallery at the British Museum. Праверана 1 верасня 2008.

ЛітаратураПравіць

  • Lise Manniche: Lost Tombs. A Study of Certain Eighteenth Dynasty Monuments in the Theban Necropolis (= Studies in Egyptology.). KPI, London/ New York 1988, ISBN 0-7103-0200-2.
  • Lise Manniche: City of the Dead. Thebes in Egypt. British Museum Publications, London 1987, ISBN 0-714-11288-7.
  • Andrew Middleton, Ken Uprichard (Hrsg.): The Nebamun Wall Paintings: Conservation, Scientific Analysis and Display at the British Museum. Archetype Publications, London 2008, ISBN 978-1-904982-14-2.
  • Richard Parkinson: The Painted Tomb-Chapel of Nebamun. Masterpieces of ancient Egyptian art in the British Museum. British Museum Press, London 2008, ISBN 978-0-7141-1979-3.
  • Matthias Seidel, Abdel Ghaffar Shedid: Das Grab des Nacht. Kunst und Geschichte eines Beamtengrabes der 18. Dynastie in Theben-West. von Zabern, Mainz 1991, ISBN 3-8053-1332-2.

СпасылкіПравіць