Сцюарт Дэйвіс (Дэвіс) (англ.: Stuart Davis; 1894, Філадэльфія — 1964, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак, прадстаўнік кубізму і поп-арту ў жывапісе.

Сцюарт Дэйвіс
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні англ.: Edward Stuart Davis[2]
Дата нараджэння 7 снежня 1892(1892-12-07)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 1964(1964-06-24)[3][4][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Edward Wyatt Davis[d]
Маці Helen S. Davis[d]
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Месца працы
Жанр прэцызіянізм[d]
Вучоба
Мастацкі кірунак амерыканскі мадэрнізм[d]
Уплыў Роберт Хенры
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Бацька мастака, Эдвард В. Дэйвіс, быў адказным рэдактарам аддзела мастацтва «Філадэльфія Прэс» і цесна супрацоўнічаў з такімі майстрамі пэндзля, як Джон Слоан, Джордж Лакс, Роберт Хенры і Уільям Глакенс. Яго сын Сцюарт вывучаў жывапіс з 1910 па 1913 год у нью-ёркскай школе мастацтваў Генры.

У гэты ж час малады мастак падпадае пад моцны ўплыў «hot music», часта наведвае джаз-бары на Сан Хуан Хіл, і гэтыя ўражанні становяцца асноўнай тэмай у яго мастацкай творчасці таго часу. У 1913 годзе некалькімі сваімі карцінамі прымае ўдзел у выставе сучаснага мастацтва Эрмары-шоу ў Нью-Ёрку; С. Дэйвіс быў самым маладым з удзельнікаў экспазіцыі.

У наступныя гады супрацоўнічаў з часопісам «Харперс Уіклі», ствараў для яго тытульныя лісты. У 1917 годзе — першая персанальная выстава ў галерэі Шэрыдан Сквер (Нью-Ёрк). У 1927/1928 гадах прадпрымае паездку ў Мексіку і ў Парыж. У 1931 годзе выкладае на курсах Студэнцкай лігі мастацтваў (Art Students League). На наступны год робіць насценны жывапіс для гарадскога Радыё М’юзік Хол. Пасля 1940 года выкладае ў Новай школе сацыяльных даследаванняў.

У 1945 годзе нью-ёркскім Музеем сучаснага мастацтва арганізуецца рэтраспектыва работ Дэйвіса. У 1956 годзе ён бярэ ўдзел у біенале ў Венецыі. Аж да сваёй смерці Сцюарт Дэйвіс жыў і працаваў у Нью-Ёрку.

Зноскі