Сцюарт Эрал «Сцю» Ангер (англ.: Stuart Errol "Stu" Ungar; 8 верасня 1953, Манхэтэн — 22 лістапада 1998, Лас-Вегас) — прафесійны гулец у покер, блэкджэк і джын рамі, які многімі лічыцца найвялікшым гульцом усіх часоў у Тэхас Холдэм і джын.

Сцю Ангер
Род дзейнасці гулец у покер
Дата нараджэння 8 верасня 1953(1953-09-08)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1998(1998-11-22)[1][2] (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар

Адзін з двух гульцоў, які выйграў галоўны турнір Сусветнай серыі покера тры разы (Джоні Мос таксама тройчы выйграваў тытулы, але першы ён атрымаў паводле галасавання гульцоў, а не за перамогу на турніры), а таксама адзін з чатырох гульцоў, які паслядоўна выйграў два тытулы галоўнага турніру (разам з Джоні Мосам, Дойлам Брансанам і Джоні Чэнам). Апроч таго, з'яўляецца адзіным гульцом, які тройчы выйграў «Super Bowl of Poker», другі найпрэстыжнейшы покерны турнір свайго часу.

  1. а б Stu Ungar // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Bibliothèque nationale de France Stuart E. Ungar // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.