Ленінскі сельсавет (Жыткавіцкі раён)
Ле́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года — вёска) Ленін. Плошча 222,70 км²[1].
Ленінскі сельсавет | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Уваходзіць у | Жыткавіцкі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ленін |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 409 |
Плошча | 222,7 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Створаны 12 кастрычніка 1940 года як Сцяблевіцкі сельсавет у складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Малыя Сцяблевічы. 9 студзеня 1952 года гарадскі пасёлак Леніна быў пераўтвораны ў вёску, яго тэрыторыя ўключана ў склад сельсавета. Сельсавет перайменаваны ў Ленінскі, а цэнтр перанесены ў Леніна[2]. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета ўвайшла тэрыторыя скасаванага Цімашэвіцкага сельсавета[3]. Пасля скасавання Ленінскага раёна 20 студзеня 1960 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1409 чалавек[4], з іх 97,9 % — беларусы[5].
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 9 января 1952 г. О ликвидации городского поселка Ленин, Ленинского района, Пинской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.