Сцягі штатаў ЗША

спіс атыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.

У цяперашні час у кожнага штата ЗША ёсць сцяг. Сцягі з'яўляюцца афіцыйнымі сімваламі штатаў.

У большасці штатаў сцяг з'явіўся паміж 1890-х гадамі і Першай сусветнай вайной.[1] Тым не менш, некаторыя да апошняга дзесяцігоддзя XIX стагоддзя ўжо мелі свой сцяг. У некаторых паўднёвых штатаў у 1861 годзе пасля ўтварэння канфедэратыўных штатаў Амерыкі з'явіліся сцягі, што падкрэслівала пашырэнне іх аўтаноміі ў параўнанні з тым, што было да аддзялення ад ЗША.

Паўночнаамерыканская вексілалагічная асацыяцыя (англ.: North American Vexillological Association) у 2001 годзе правяла даследаванне, згодна з якім сярод сцягоў усіх штатаў ЗША і правінцый Канады лепшым быў прызнаны сцяг Нью-Мексіка, горшым — сцяг Джорджыі (гл. варыянт 20012003 гадоў).[2]

Сучасныя сцягіПравіць

Сцяг Штат Год прыняцця Кароткае апісанне Заўвагі
 
Сцяг Агая
Агая 1902 Палотнішча, якое звужаецца направа, з выразам у вольнай частцы. Злева сіні трохвугольнік, асновай якога з'яўляецца левы край сцяга. Усярэдзіне трохвугольніка знаходзіцца белая літара O з чырвоным кругам унутры і семнаццаць белых пяціканцовых зорак вакол яе. У астатняй частцы палотнішча — пяць гарызантальных палос (тры чырвоныя і дзве белыя). Аўтар сцяга — Джон Эйземан, архітэктар з Кліўленда, найбуйнейшага горада Агая.[3]
 
Сцяг Аявы
Аява 1921 Тры вертыкальныя паласы — сіняя, белая і чырвоная, з якіх сярэдняя (белая) шырэй астатніх. У сярэдзіне — белагаловы арлан трымае ў дзюбе сінюю стужку з надпісам: Our liberties we prize and our rights we will maintainангл.: Мы цэнім нашыя свабоды, мы захаваем нашыя правы). Ніжэй надпіс чырвоным Iowaангл.: Аява). Сцяг быў прыдуманы жыхаркай горада Ноксвіл Дыксі Корнел Гебхарт.[4]
 
Сцяг Айдаха
Айдаха 1957 Пятчака Айдаха beru на сінім полі; знізу залатая стужка з надпісам State of Idahoангл.: Штат Айдаха). Заснаваны на сцягу, які выкарыстоўваўся першым пяхотным палком Айдаха ў 1899 годзе ў ходзе Іспана-амерыканскай вайны. Першы варыянт быў прыняты ў 1907 годзе, сучасны прыняты ў 1957 годзе з некаторымі зменамі.[5]
 
Сцяг Аклахомы
Аклахома 1941[кам. 1] Нябесна-блакітнае палотнішча, на якім намаляваныя традыцыйны шчыт племя асейджы besv і перакрыжаваныя люлька міра і аліўкавая галіна на ім. Ніжэй белымі літарамі напісана: Oklahomaангл.: Аклахома). У 19251941 выкарыстоўваўся такі ж сцяг, але без надпісу.[6] У 1988[6] і 2006[7] гадах выходзілі законы, якія стандартызавалі колеры сцяга.
 
Сцяг Алабамы
Алабама 1895 Чырвоны андрэеўскі крыж beru на белым полі. Сцяг узыходзіць да баявога сцяга Канфедэрацыі.[8]
 
Сцяг Аляскі
Аляска 1927 На сінім полі размешчана восем зорак, якія складваюцца ў астэрызм Вялікі Коўш beru (7 найбольш яркіх зорак сузор'я Вялікая Мядзведзіца) і Палярную зорку. Сцяг быў прыдуманы выхадцам з Аляскі Бені Бенсанам з вёскі Чыгнік і атрымаў першае месца ў конкурсе сцягоў.[9]
 
Сцяг Арканзаса
Арканзас 1913 На чырвоным полі размешчаны вялікі белы ромб з сіняй акантоўкай. На ёй размешчаныя ў шэраг 25 белых пяціканцовых зорак. Унутры ромба — сіні надпіс Arkansasангл.: Арканзас) і яшчэ чатыры сінія зоркі — адна над надпісам і тры пад ёй. Сцяг быў прыдуманы для конкурсу сцягоў у 1912 годзе жыхаром горада Вабасока Уілі К. Хокерам.[10]
 
Сцяг Арызоны
Арызона 1917 Ніжняя палова сцяга цалкам сіняя, у верхняй намаляваныя дванаццаць чырвоных і залатых прамянёў, якія разыходзяцца з цэнтра. Пасярэдзіне знаходзіцца зорка меднага колеру. Сцяг быў прыдуманы ў 1910 годзе палкоўнікам Чарльзам У. Харысам для каманды, якая прадстаўляла Арызону на нацыянальных спаборніцтвах па стральбе з вінтоўкі.[11]
 

 
Сцяг Арэгона[кам. 2]
Арэгон 1925 На пярэднім баку на сінім палотнішчы намаляваны акружаны дваццаццю трыма залатымі пяціканцовымі зоркамі геральдычны шчыт з пячаткі штата been, зверху ад якога напісана: State of Oregonангл.: Штат Арэгон), а знизу — 1859 (год, у які Арэгон стаў штатам). Абодва надпісы залатога колеру. На адваротным баку ў цэнтры палотнішча намаляваны бабёр залатога колеру.
 
Сцяг Ваёмінга
Ваёмінг 1917 У сярэдзіне сіняга поля, абрамленага белай (унутры) і чырвонай палосамі, — белы контур амерыканскага бізона, на яго баку — пячатка Ваёмінга beru. Аўтар сцяга — Верна Кеес.[12]
 
Сцяг Вашынгтона
Вашынгтон 1923 У цэнтры цёмна-зялёнага сцяга размешчана пячатка штата beru з партрэтам Джорджа Вашынгтона, у гонар якога ён атрымаў сваю назву.
 
Сцяг Вермонта
Вермонт 1923 Сіняе палотнішча, у сярэдзіне якога знаходзіцца герб Вермонта.
 
Сцяг Віргініі
Віргінія 1861 У цэнтры сіняга сцяга размешчана пячатка Віргініі beru.
 
Сцяг Вісконсіна
Вісконсін 1980 Сіні сцяг, на якім намаляваны герб штата, зверху ад якога белы надпіс Wisconsinангл.: Вісконсін), а знізу — 1848 (год далучэння да ЗША на правах штата). Сцяг створаны ў 1863 годзе. У 1980 годзе дададзеныя надпісы зверху і знізу ад герба.[13]
 
Сцяг Гаваяў
Гаваі 1959[кам. 3] У крыжы изображён «Юніян Джэк», астатнюю частку сцяга займаюць гарызантальныя белыя, чырвоныя і сінія паласы. Першая версія сцяга з'явілася ў 1816 годзе для караля Камеамеі I, аднак паласы ў ёй былі размешчаны інакш (чырвоная, белая, сіняя). З 1843 года функцыянуе як сцяг Гаваяў, якія за гэты час былі каралеўствам been, пратэктаратам, рэспублікай beru, тэрыторыяй у складзе ЗША, з 1959 года — штатам.
 
Сцяг Джорджыі
Джорджыя 2003 Тры гарызантальныя паласы — дзве чырвоныя і адна белая; у крыжы намаляваны герб штата на сінім полі, які быў акружаны трынаццаццю белымі зоркамі і са словамі In God We Trustангл.: На Бога мы спадзяёмся — дэвіз ЗША).
 
Сцяг Дэлавэра
Дэлавэр 1913 У сярэдзіну цёмна-блакітнага сцяга змешчаны светла-аранжавы ромб, усярэдзіне якога знаходзіцца герб Дэлавэра. Пад ромбам — надпіс белымі літарамі: December 7, 1787англ.: 7 снежня 1787 — дата, калі Дэлавэр першым з усіх штатаў ратыфікаваў Канстытуцыю ЗША). Падобны сцяг (герб штата на цёмна-блакітным) выкарыстоўваўся дэлавэрскімі вайсковымі часткамі ў ходзе Грамадзянскай вайны ў ЗША.
 
Сцяг Заходняй Віргініі
Заходняя Віргінія 1929 У цэнтры сцяга на белым полі з сіняй акантоўкай размешчаны герб Заходняй Віргініі.
 
Сцяг Ілінойса
Ілінойс 1970 У цэнтры белага сцяга размешчана вялікая пячатка Ілінойса. Пад ёй — сіні надпіс Illinoisангл.: Ілінойс). Першая версія сцяга была створана Люсі Дэрвент у 1912 годзе і прынятая як сцяг штата ў 1915 годзе. Пазней на сцяг было дададзена назву штата.[14]
 
Сцяг Індыяны
Індыяна 1917 Цёмна-сіні сцяг, у сярэдзіне якога намаляваны жоўты факел, акружаны знешнім кругам з трынаццаці зорак, унутраным паўкругам з пяці і адной зоркай ледзь вышэй яго полымя; над ёй паўкруглы надпіс Indianaангл.: Індыяна). Сцяг створаны Полам Хадлі з горада Мурсвіл для конкурсу сцягоў.[15]
 
Сцяг Каларада
Каларада 1911[кам. 4] Тры гарызантальныя паласы роўнай шырыні сіняга і белага колераў (белая пасярэдзіне). Ледзь злева ад цэнтра змешчана вялікая чырвоная літара C, унутры якой знаходзіцца круг залатога колеру, у дыяметры роўны шырыні кожнай з палос. Сцяг быў прапанаваны Эндру Карлайлам Карсанам ў 1911 годзе і афіцыйна зацверджаны ў якасці сцяга штата ў тым жа годзе. У 1929 і 1964 гадах у закон аб сцягу ўносіліся ўдакладненні датычна таго, якія менавіта адценні сіняга і чырвонага павінны выкарыстоўвацца і якіх памераў павінна быць літара і круг ўнутры яе.[16]
 
Сцяг Каліфорніі
Каліфорнія 1911 Белае палотнішча з чырвонай паласой унізе. У левым верхнім вугле знаходзіцца чырвоная пяціканцовая зорка, а пасярэдзіне — грызлі been, які ідзе налева адносна гледача па зялёным лужку. Крыху ніжэй надпіс: California Republicангл.: Каліфарнійская Рэспубліка bebe-x-old). Узыходзіць да сцяга Каліфарнійскай Рэспублікі.[17]
 
Сцяг Канектыкута
Канектыкут 1897 На блакітным полі ў цэнтры размешчаны белы барочны шчыт. На шчыце намаляваныя тры вінаградныя лазы, з кожнай з якіх звісае па тры гронкі вінаграду. Пад шчытом знаходзіцца бела-залатая стужка з надпісам: Qui transtulit sustinetлац.: Той, хто пасадзіў нас, будзе клапаціцца пра нас — дэвіз штата). Сцяг узыходзіць да сцяга калоніі Сейбрук.[18]
 
Сцяг Канзаса
Канзас 1963 У цэнтры сіняга сцяга размешчана пячатка Канзаса been. Трохі вышэй пячаткі намаляваная кветка сланечніка, ніжэй — надпіс залатымі літарамі Kansasангл.: Канзас). Першы сцяг Канзаса быў распрацаваны ў 1925 і афіцыйна зацверджаны ў 1927 годзе. Ён выглядаў так жа, як сучасны, за выключэннем таго, што на ім адсутнічала назва штата. Яна была дададзена ў 1961 годзе, а ў 1963 годзе былі змененыя памеры сцяга[19].
 
Сцяг Кентукі
Кентукі 1928 На цёмна-сінім сцягу намаляваная пячатка штата з залатым паўкруглым надпісам Commonwealth of Kentuckyангл.: Садружнасць Кентукі) вышэй і дзвюма кветкамі сумніка (афіцыйная кветка штата) ніжэй. Сцяг быў створаны Джэсі Коксам Бёрджэсам, настаўнікам з Франкфурта (Кентукі).[20]
 
Сцяг Луізіяны
Луізіяна 2006 У цэнтры сіняга сцяга намалявана птушынае гняздо, усярэдзіне якога пелікан корміць крывёю сваіх птушанят. Ніжэй намаляваная стужка з надпісам Union, Justice and Confidenceангл.: Саюз, справядлівасць і вера — дэвіз штата). Сцяг быў афіцыйна прыняты ў 1912 годзе, у 2006 годзе ён быў відазменены (дадаліся тры кроплі крыві на грудзях пелікана).[21]
 
Сцяг Мантаны
Мантана 1981 У цэнтры сіняга палотнішча намаляваная пячатка Мантаны beru, трохі вышэй — надпіс залатымі літарамі Montanaангл.: Мантана). У ходзе Іспана-амерыканскай вайны такі сцяг, але без надпісу з назвай штата, выкарыстоўвалі войскі з Мантаны. У 1905 годзе ён быў прыняты ў якасці сцяга штата, у 1981 годзе быў дададзены надпіс зверху ад пячаткі.[22]
 
Сцяг Масачусетса
Масачусетс 1971 Белае палотнішча, у цэнтры якога знаходзіцца герб Масачусетса. З 1908 па 1971 год адваротны бок сцяга адрозніваўся ад пярэдняга, з 1971 года абодва бакі выглядаюць аднолькава.[23]
 
Сцяг Мінесоты
Мінесота 1983 У цэнтры блакітнага сцяга размешчана пячатка Мінесоты been. У фармаце пячаткі штата на блакітным палотнішчы сцяг існуе з 1957 года; у 1983 годзе была змененая пячатка, што прывяло і да змены сцяга.
 
Сцяг Місісіпі
Місісіпі 1894 Тры гарызантальныя паласы роўнай шырыні, сіняга, белага і чырвонага колераў. У крыжы — баявы сцяг арміі канфедэратаў: чырвоны квадрат, на якім знаходзіцца сіні андрэеўскі крыж, у які ўпісана 13 белых зорак.
 
Сцяг Місуры
Місуры 1913 Тры гарызантальныя паласы роўнай шырыні, сіняга, белага і чырвонага колераў. У цэнтры знаходзіцца пячатка Місуры been, абрамленая сінім кругам, у які ўпісана 24 белыя зоркі. Аўтар сцяга — Мэры Элізабет Уоткінс Олівер.[24]
 
Сцяг Мічыгана
Мічыган 1911 У цэнтры цёмна-сіняга сцяга размешчаны герб штата.
 
Сцяг Мэна
Мэн 1909 У цэнтры сіняга сцяга размешчаны герб Мэна.
 
Сцяг Мэрыленда
Мэрыленд 1904 Ппалотнішча падзелена на чвэрці, прычым супрацьлеглыя адна адной чвэрці выглядаюць аднолькава. Левая верхняя і супрацьлеглая ёй правая ніжняя чвэрці складаюцца з шасці вертыкальных палос залатога і чорнага колераў. Іх перасякае дыяганальная лінія, на якой колеры інвертаваныя. У правай верхняй і левай ніжняй чвэрцях падзелены у сваю чаргу таксама на чвэрці белага (левая верхняя і супрацьлеглая ёй) і чырвонага колераў. Па межах белых і чырвоных сегментаў працягнуты канцы грэчаскага крыжа, на якім колеры інвертаваныя. Геральдычны сцяг Джорджа Кальверта, першага барона Балтымар.[25]
 
Сцяг Небраскі
Небраска 1963 У цэнтры сіняга палотнішча размешчана пячатка Небраскі been.
 
Сцяг Невады
Невада 1991 Сіняе палотнішча, у крыжы якога дзве галіны чорнага палыну падтрымліваюць белую пяціканцовую зорку, крыху ніжэй якой аранжавымі літарамі надпіс Nevadaангл.: Невада). Вышэй за зорку — аранжавая стужка з надпісам: Battle bornангл.: Народжаны ў баях). Цяперашні сцяг — зменены сцяг 1929 года (назва штата на першым варыянце была напісана вакол зоркі, зараз — пад ёй).[26]
 
Сцяг Нью-Гэмпшыра
Нью-Гэмпшыр 1931 У цэнтры сіняга палотнішча размешчана пячатка Нью-Гэмпшыра beru, акружаная лаўровымі лісцем і дзевяццю залатымі зоркамі. У 19091931 гадах сцяг існаваў у тым жа выглядзе, але са старой пячаткай (у 1931 годзе выгляд пячаткі быў зменены).[27]
 
Сцяг Нью-Джэрсі
Нью-Джэрсі 1896[кам. 5] Вялікая пячатка Нью-Джэрсі ў сярэдзіне цёмна-жоўтага палотнішча. У 1965 годзе было ўнесена ўдакладненне адносна таго, якія менавіта адценні належыць выкарыстоўваць на сцягу.[28]
 
Сцяг Нью-Ёрка
Нью-Ёрк 1901 У цэнтры сіняга палотнішча размешчаны герб Нью-Ёрка (частка пячаткі штата ўнутры круга).
 
Сцяг Нью-Мексіка
Нью-Мексіка 1925 На жёлтом полотнище красный знак солнца индейского племени зиа размером в треть длины самого флага: красный полый круг (в ⅓ от размеров всего символа), из которого параллельно сторонам полотнища исходит 4 группы лучей по 4 луча в каждой, причём средние два луча на ⅕ длиннее наружных. Флаг создан археологом Гарри Мера из города Санта-Фе.[29] На мировой выставке в Сан-Диего в 1915 году был вывешен неофициальный флаг Нью-Мексико.[30]
 
Сцяг Паўднёвай Дакоты
Паўднёвая Дакота 1992 У цэнтры нябесна-блакітнага палотнішча размешчана пячатка штата ў сіне-белым варыянце. Яна акружаная залатымі трохвугольнікамі, аснова якіх ляжыць на контуры круга, і надпісамі залатымі літарамі: South Dakotaангл.: Паўднёвая Дакота) і The Mount Rushmore Stateангл.: Штат гары Рашмор). Заснаваны на першым сцягу Дакоты, прынятым ў 1909 годзе.[31]
 
Сцяг Паўднёвай Караліны
Паўднёвая Караліна 1861 У цэнтры цёмна-сіняга палотнішча контуры белай пальмы. У крыжы — белы паўмесяц, разгорнуты сярпом да левага верхняга куце палотнішча. Заснаваны на сцягу, створаным у 1775 годзе для паўднёвакаралінскіх войскаў палкоўнікам Уільямам Молтры.[32]
 
Сцяг Паўночнай Дакоты
Паўночная Дакота 1911 Сіняе палотнішча, у цэнтры якога намаляваны белагаловы арлан з раскінутымі крыламі і адкрытым дзюбам. У левай лапе ён трымае пучок стрэл, у правай — аліўкавую галіну, на якой бачныя тры чырвоныя ягады. На грудзях арлана знаходзіцца шчыт, верхняя частка якога — сіняя, а ў ніжняй знаходзіцца 13 вертыкальных чырвоных і белых палос. У дзюбе арлан трымае чырвоную стужку з надпісам залатымі літарамі: E Pluribus Unumлац.: З шмат — адно). Ніжэй — чырвоная стужка з надпісам North Dakotaангл.: Паўночная Дакота) залатымі літарамі, вышэй — размешчаныя паўкругам трынаццаць залатых зорак. Над усім знаходзіцца малюнак ўзыходзячага сонца з сямю прамянямі. Сцяг, за выключэннем стужкі з назвай штата, цалкам паўтарае баявы сцяг паўночнадакоцкай пяхоты ў Амерыкана-Філіпінскай вайне.[33]
 
Сцяг Паўночнай Караліны
Паўночная Караліна 1885 Дзве гарызантальныя паласы — чырвоная і белая — і шырокая вертыкальная сіняя паласа ля тронка, у сярэдзіне якой знаходзіцца белая пяціканцовая зорка, злева і справа ад якой знаходзяцца жоўтыя літары N і C адпаведна. Зверху і знізу — жоўтыя стужкі. На верхняй чорным напісана May 20th, 1775англ.: 20 мая 1775), на ніжняй — April 12th, 1776англ.: 12 красавіка 1776) Сучасны сцяг уяўляе сабой сцяг часоў Грамадзянскай вайны з змененым размяшчэннем колераў, дададзенымі літарамі NC і змененым тэкстам.[34]
 
Сцяг Пенсільваніі
Пенсільванія 1907 У цэнтры сіняга палотнішча размешчаны герб Пенсільваніі.
 
Сцяг Род-Айленда
Род-Айленд 1897 Белае палотнішча, у сярэдзіне якога намаляваны залаты якар, які акружаны дваццаццю залатымі зоркамі, і крыху ніжэй — блакітная стужка са словам Hopeангл.: Надзея — дэвіз штата).
 
Сцяг Тэнесі
Тэнесі 1905 Чырвонае палотнішча з вузкай сіняй паласой па правым краі. У цэнтры знаходзіцца сіні круг з белай аблямоўкай, усярэдзіне яго — тры белыя зоркі. Зоркі павінны быць размешчаны такім чынам, каб лінія, праведзеная праз любыя дзве з іх не была паралельная бакам сцяга.
 
Сцяг Тэхаса
Тэхас 1845[кам. 6], 1933[кам. 7] Дзве гарызантальныя паласы — белая і чырвоная — і шырокая вертыкальная сіняя паласа ля тронка, у сярэдзіне якой знаходзіцца белая пяціканцовая зорка. Мянушка — "Сцяг самотнай зоркі" (англ.: Lone Star Flag).

Сцяг быў распрацаваны ў 1838 годзе і з 1839 года з'яўляўся сцягам Рэспублікі Тэхас. У 1845 годзе Тэхас увайшоў у склад ЗША, і сцяг быў прыняты ў якасці афіцыйнага ў ізноў утвораным штаце. З 1879 па 1933 год у Тэхаса афіцыйна не было сцяга, аднак дэ-факта ім заставаўся той жа.[35]

 
Сцяг Фларыды
Фларыда 1985 Чырвоны андрэеўскі крыж на белым палатне. У сярэдзіне знаходзіцца пячатка Фларыды beru. Чырвоны крыж на сцягу ўзыходзіць да баявога сцяга Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі. Сцяг быў прыняты ў 1900 годзе. Змена ў 1985 годзе звязана з тым, што была змененая пячатка штата.[36]
 
Сцяг Юты
Юта 1913 У цэнтры цёмна-сіняга палотнішча размешчана пячатка штата been, акружаная залатым кальцом.
 
Сцяг Амерыканскага Самоа
Амерыканскае Самоа 1960 прамавугольнае палатно, падзеленае на тры трохвугольнікі. Падножжа белага роўнабаковага трохвугольніка супадае з правым бокам сцяга. Гіпатэнузы двух сініх прамавугольных трохвугольнікаў, апраўленыя чырвонай аблямоўкай, супадаюць з бакамі роўнабаковага трохвугольніка. У роўнабаковым трохвугольніку знаходзіцца выява белагаловага арлана (нацыянальнага сімвала ЗША, які прысутнічае на Вялікай пячатцы), які трымае лапамі фуэ (мухабойку), якая сімвалізуе мудрасць традыцыйных самаанскіх правадыроў, і уатогі (ваенную дубіну), якая сімвалізуе ўладу дзяржавы[37]. Чырвоны, белы і сіні колеры з'яўляюцца традыцыйнымі для Самоа і ЗША колерамі.
 
Сцяг Амерыканскіх Віргінскіх астравоў
Амерыканскія Віргінскія астравы 1921 Сіняе палатно з вялікай зоркай у цэнтры, накладзенай на сілуэт калоны з шэрага каменя (мясцовая разнавіднасць вапняка). Вакол калоны гірлянда[38]. Колеры сцяга сімвалізуюць розныя прыродныя асаблівасці Віргінскіх астравоў — жоўты (кветкі), зялёны (узгоркі), белы (аблокі) і блакітны (вада). Сцяг быў створаны мастаком Персівалем Спарксам па просьбе амерыканскага губернатара астравоў Ілая Кітэля.
 
Сцяг акругі Калумбія
Горад Вашынгтон 1938 Белае палатно з дзвюма чырвонымі гарызантальнымі лініямі. Над верхняй лініяй 3 чырвоныя зоркі[39]. У 1937 годзе камандаванне нацыянальнай гвардыі акругі прапанавала выкарыстоўваць часовы сцяг, фон якога выкананы ў сінім колеры, і ў цэнтры якога размешчана выява Капітолія. У 1938 годзе кангрэс ЗША склікаў камісію для стварэння афіцыйнага сцяга акругі. Камісія абвясціла грамадскі конкурс, пераможцам якога стаў графічны дызайнер Чарльз Дан, які прапанаваў свой варыянт яшчэ ў 1921 годзе[40].
 
Сцяг Гуама
Гуам 1948 Сіняе палатно з чырвонай аблямоўкай з усіх бакоў. У цэнтры сцяга знаходзіцца выява герба Гуама. На гербе намаляваны лодка проа ў бухце горада Хагатна, сталіцы Гуама, бераг з какосавай пальмай, рака і надпіс чырвонымі літарамі «GUAM». Удалечыні — мясцовая скала «Puntan Dos Amantes»[41]. Сцяг быў распрацаваны Хелен Л. Пол, жонкай ваенна-марскога афіцэра, які служыў на Гуаме.
 
Сцяг Паўночных Марыянскіх астравоў
Паўночныя Марыянскія астравы 1989 Сіняе палатно з вялікай зоркай у цэнтры, накладзенай на сілуэт калоны з шэрага каменя (мясцовая разнавіднасць вапняка). Вакол калоны гірлянда[42]. Сіні колер (асноўны) увасабляе Ціхі акіян, які абмывае астравы, «дорачы ім любоў і мір», зорка сімвалізуе Садружнасць. Калона з каменя — сімвал культуры нацыі. Вянок, сплецены з чатырох відаў экзатычных кветак (іланг-іланг, сеўр, анджа, тэйбва), з'яўляецца сімвалам туземнай культуры астравоў.
 
Сцяг Пуэрта-Рыка
Пуэрта-Рыка 1895 Пяць гарызантальных палос аднолькавай шырыні, тры з якіх чырвоныя, а дзве белыя. У левай частцы сцяга сіні трохвугольнік з белай зоркай[43]. З 1 студзеня 1899 года і да 1952 года адзіным афіцыйным сцягам Пуэрта-Рыка быў сцяг Злучаных Штатаў.

Марскія сцягіПравіць

Сцяг Штат Год прыняцця Кароткае апісанне Заўвагі
 
Марскі сцяг Масачусетса
Масачусетс 1971 У сярэдзіне белага палотнішча зялёны контур хвоі. Прыняты ў 1776 годзе, аднак з тых часоў змяніўся: да 1971 года на сцягу таксама быў надпіс: An Appeal to Heavenангл.: Заклік да нябёсаў).[44]
 
Марскі сцяг Мэна
Мэн 1939 У сярэдзіне белага палотнішча зялёны контур хвоі. Яе перасякае малюнак сіняга якара. Зверху надпіс сінімі літарамі: Dirigoлац.: Накіроўваю), унізе: Maineангл.: Мэн).

Гістарычныя сцягіПравіць

Сцяг Штат Гады Кароткае апісанне Заўвагі
 
Сцяг Аклахомы
Аклахома 19111925 Чырвонае палотнішча, пасярэдзіне якога — белая пяціканцовая зорка з сінім контурам і лікам «46».
 

 
Сцяг Алабамы[кам. 8]
Алабама 1861 На адным баку ў сярэдзіне сіняга палотнішча намаляваная багіня волі з апушчаным мячом у правай руцэ і маленькім сінім сцягам з залатой зоркай і надпісам Alabamaангл.: Алабама) у левай. Над яе фігурай аркай размяшчаецца надпіс залатымі літарамі: Independent now and foreverангл.: Незалежная цяпер і назаўсёды). На адваротным баку намаляваны куст бавоўны і скручаны ў справа ад яго тэхаскі грымучнік. Ніжэй — залаты надпіс: Noli mi tangereлац.: Не чапай мяне). Дзейнічаў падчас Войны Поўначы і Поўдня на працягу толькі аднаго месяца — з 11 студзеня па 10 лютага 1861 года.[45]
 
Сцяг Вермонта
Вермонт 18041837 Сцяг ЗША з дванаццаццю зоркамі і палосамі і белым надпісам Vermontангл.: Вермонт) на верхняй паласе.
 
Сцяг Вермонта
18371923 Сцяг ЗША, у якога зоркі ў крыжы заменены на адну вялікую белую зорку; унутры яе знаходзіцца герб Вермонта.[кам. 9]

Сцяг Джорджыі
Джорджыя 18791902 Шырокая сіняя паласа ўздоўж тронка і тры гарызантальныя паласы роўнай шырыні (дзве чырвоныя і адна белая).

Сцяг Джорджыі[кам. 10]
19021906 На папярэднюю версію сцяга дададзены герб Джорджыі.
 
Сцяг Джорджыі
19061920 Ад папярэдняй версіі адрозніваецца тым, што герб штата на сцягу змешчаны на белы барочны шчыт, пад якім знаходзіцца чырвоная стужка з надпісам залатымі літарамі: Georgiaангл.: Джорджыя).
 
Сцяг Джорджыі
19201956 Герб Джорджыі заменены на пячатку штата.
 
Сцяг Джорджыі
19562001 Гарызантальныя паласы заменены на чырвонае поле, на якім размешчаны сіні андрэеўскі крыж з белай аблямоўкай. На крыжы размяшчаецца 13 белых пяціканцовых зорак. Сіні андрэеўскі крыж з зоркамі на чырвоным полі ў гады Грамадзянскай вайны ў ЗША быў баявым сцягам канфедэратаў.[кам. 11]
 
Сцяг Джорджыі
20012003 На сіняе палотнішча змешчана намаляваная залатым і сінім пячатка Джорджыі, акружаная трынаццаццю белымі пяціканцовымі зоркамі. Пад ёй знаходзіцца шырокая залатая стужка, дзе пад надпісам сінімі вялікімі літарамі Georgia’s Historyангл.: Гісторыя Джорджыі) намаляваныя пяць сцягоў: сцяг ЗША з трынаццаццю зоркамі, размешчанымі па кругу (Betsy Ross); неафіцыйны сцяг Джорджыі, які выкарыстоўваўся да 1879 года (залаты герб штата на сінім полі); сцяг 1920—1956 гадоў; сцяг 1956—2001 гадоў; сучасны сцяг ЗША з пяццюдзесяццю зоркамі. Крыху ніжэй стужкі залатымі вялікімі літарамі напісана: In God We Trustангл.: На Бога мы спадзяёмся — нацыянальны дэвіз ЗША).
 
Сцяг Луізіяны
Луізіяна 18611912 Трынаццаць гарызантальных палос. Паслядоўнасць колераў: сіняя, белая, чырвоная, белая. У крыжы чырвонага колеру — жоўтая пяціканцовая зорка. Заснаваны на сцягу ЗША з выкарыстаннем колераў французскага і іспанскага сцягоў.[21]
 
Сцяг Масачусетса (адваротны бок)[кам. 12]
Масачусетс 19081971 Белае палотнішча, у цэнтры якога знаходзіцца цёмна-блакітны шчыт з выявай хвоі.
 
Сцяг Місісіпі
Місісіпі 18611865 Белае палотнішча, у цэнтры якога намалявана дрэва магноліі. У крыжы — сіні квадрат з белай пяціканцовай зоркай, уздоўж правага краю — шырокая чырвоная паласа. Дзейнічаў падчас Войны Поўначы і Поўдня.
 
Сцяг Мэна
Мэн 19011909 Палотнішча вохрыста колеру. Пасярэдзіне — схематычны зялёны контур хвоі, злева ўверсе ад яе — сіняя пяціканцовая зорка. Зялёная хвоя з'яўляецца сімвалам Новай Англіі.[46][47]
 
Сцяг Паўднёвай Дакоты
Паўднёвая Дакота 19631992 Ад папярэдняга варыянта адрозніваецца тым, што жоўты круг у сярэдзіне сонца заменены на пячатку Паўднёвай Дакоты.
 
Сцяг Паўднёвай Караліны
Паўднёвая Караліна 1861 На сінім палатне ў сярэдзіне намаляваны белы авал, усярэдзіне яго — пальма. У крыжы белы малады паўмесяц. Быў афіцыйным сцягам на працягу ўсяго двух дзён, 2628 студзеня 1861 года.[34] Быў прыняты пасля аддзялення Паўднёвай Караліны ад ЗША.
 
Сцяг Паўночнай Караліны
Паўночная Караліна 18611885 Адна шырокая чырвоная паласа ўздоўж тронка і дзве гарызантальныя паласы роўнай шырыні блакітнага і белага колераў. На чырвонай паласе — белая пяціканцовая зорка. Вышэй за яе надпіс белымі літарамі May 20th 1775англ.: 20 мая 1775), ніжэй — May 20th, 1861англ.: 20 мая 1861) Быў прыняты пасля аддзялення Паўночнай Караліны ад ЗША.
 
Сцяг Фларыды
Фларыда 18681900 Вялікая пячатка штата ў сярэдзіне белага сцяга.

ЗаўвагіПравіць

КаментарыіПравіць

  1. У 1988 і 2006 гадах уносіліся змены.
  2. У сцяга Арэгона парэдні і адваротны бакі адрозніваюцца. Зверху прыведзены пярэдні бок сцяга, знізу — адваротны.
  3. Як сцяг штата Гаваі; да гэтага выкарыстоўваўся з 1843 года іншымі дзяржаўнымі ўтварэннямі на тэрыторыі Гавайскага архіпелага.
  4. У 1929 і 1964 гадах уносіліся ўдакладненні.
  5. У 1965 годзе было ўнесена ўдакладненне.
  6. Як сцяг штата Тэхас; з 1839 года існаваў як сцяг рэспублікі Тэхас.
  7. У 18791933 заставаўся сцягам штата дэ-факта (афіцыйна сцяга ў штата ў гэты перыяд не было).
  8. У сцяга Алабамы 1861 года пярэдні і адваротны бакі адрозніваюцца. Зверху прыведзена пярэдні бок сцяга, знізу — адваротны.
  9. Колькасць канцоў у зорцы не агаворвалася ў законе, гл. «Flags of the World»: Flag of Vermont(англ.) 
  10. Не захавалася ні аднаго сцяга Джорджыі 1902—1906 гадоў і ні адной ілюстрацыі з ім. Прыведзеная ілюстрацыя з'яўляецца рэпрадукцыяй таго, як выглядаў сцяг, мяркуючы паводле апісанняў.
  11. Гл. малюнак баявога сцяга канфедэратаў.
  12. Пярэдні бок сцяга з тых часоў не змяніўся.

КрыніцыПравіць

  1. Nick Artimovich Questions & Answers (англ.) . — стр. 8. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 13 сакавіка 2009.
  2. Ted Kaye New Mexico tops state/provincial flags survey, Georgia loses by wide margin (англ.)  (10 июня 2001). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 13 сакавіка 2009.
  3. «Flags of the World»: Flag of Ohio(англ.) 
  4. Iowa General Assembly — Iowa State Symbols(англ.) 
  5. Governor of the State of Idaho — Idaho State Symbols(англ.) 
  6. 6,0 6,1 «Flags of the World»: Flag of Oklahoma(англ.) 
  7. Enrolled Senate Bill No. 1359. Oklahoma State Courts Network. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012.(англ.) 
  8. 50states.com: Alabama State Flag(англ.) 
  9. 50states.com: Alaska State Flag(англ.) 
  10. «Flags of the World»: Flag of Arizona(англ.) 
  11. Netstate.com: Flag of Arizona(англ.) 
  12. «Flags of the World»: Flag of Wyoming(англ.) 
  13. «Flags of the World»: Flag of Wisconsin(англ.) 
  14. Illinois.gov — Illinois Facts — Official State Flag(англ.) 
  15. «Flags of the World»: Flag of Indiana(англ.) 
  16. Flags Bay — The Centennial State: Colorado's Colorful Flag(англ.) 
  17. «Flags of the World»: Flag of California(англ.) 
  18. «Flags of the World»: Flag of Connecticut(англ.) 
  19. State State Flag. Cool Things. Kansas State Historical Society. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012.(англ.) 
  20. Kentucky Department for Libraries and Archives — Kentucky's State Flag(англ.) 
  21. 21,0 21,1 «Flags of the World»: Flag of Louisiana(англ.) 
  22. «Flags of the World»: Flag of Montana(англ.) 
  23. «Flags of the World»: Flag of Massachusetts(англ.) 
  24. «Flags of the World»: Flag of Missouri(англ.) 
  25. «Flags of the World»: Flag of Maryland(англ.) 
  26. «Flags of the World»: Flag of Nevada(англ.) 
  27. New Hampshire Almanac — State Flag(англ.) 
  28. «Flags of the World»: Flag of New Jersey(англ.) 
  29. «Flags of the World»: Flag of New Mexico(англ.) 
  30. «Flags of the World»: New Mexico's First Flag(англ.) 
  31. The South Dakota State Flag. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012.
  32. «Flags of the World»: Flag of South Carolina(англ.) 
  33. «Flags of the World»: Flag of North Dacota(англ.) 
  34. 34,0 34,1 «Flags of the World»: Flag of North Carolina(англ.) 
  35. Handbook of Texas Online — Flags of Texas(англ.) 
  36. «Flags of the World»: Flag of Florida(англ.) 
  37. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1354621/flag-of-American-Samoa(англ.) 
  38. www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/flags/flagtemplate_vq.html(руск.) 
  39. * А. Знамиеровский, (2002) Флаги мира, БММ. ISBN 5-88353-150-4
  40. Government of the District of Columbia, untitled monograph, 1963, pp. 21-23 (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2012. Праверана 21 студзеня 2011.
  41. http://www.crwflags.com/fotw/flags/gu.html(англ.) 
  42. * А. Знамиеровский, (2002) Флаги мира, БММ. ISBN 5-88353-150-4
  43. Reglamento sobre el Uso en Puerto Rico de la Bandera del Estado Libre Asociado de Puerto Rico (ісп.) .
  44. «Flags of the World»: Naval Ensign of Massachusetts(англ.) 
  45. State Flag of Alabama. Alabama Emblems, Symbols and Honors. Alabama Department of Archives & History (27 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012.(англ.) 
  46. «Flags of the World»: Flags of New England(англ.) 
  47. David B. Martucci The New England Flag (англ.)  (5 ліпеня 1997). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 13 сакавіка 2009.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць