Сцяг Быхава
Сцяг Быхава — афіцыйны геральдычны сімвал горада Быхаў Магілёўскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2002 года № 97.
Сцяг Быхава | |
---|---|
Беларусь | |
Зацверджаны | 9 жніўня 2002 |
Прапорцыя | 1:2 |
Апісанне
правіцьПрамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога — апраўлены белай аблямоўкай герб горада Быхава.
Сцяг з’яўляецца вексілалагічнай трансфармацыяй герба, які размешчаны ў сярэдзіне правага боку палотнішча таго ж колеру, што і поле шчыта з белай аблямоўкай.
Сцяг горада і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннямі Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 30 лістапада 2001 года № 11-2 і раённага Савета дэпутатаў ад 28 снежня 2001 года № 15/07[1].