Сцяг Венесуэлы — адзін з дзяржаўных сімвалаў Венесуэлы.

Венесуэла


Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга



Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга
Зацверджаны 7 сакавіка 2006
Прапорцыя 2:3

Гісторыя правіць

Больш за 300 гадоў Венесуэла знаходзілася пад іспанскім валадарствам. У 1797 г. узнікла антыіспанская змова прыхільнікаў незалежнасці на чале з Мануэлем Гуалем і Хасэ-Марыя Эспаньей пад сцягам з белай, сіняй, чырвонай і жоўтай гарызантальных палос, якія сімвалізавалі белых, неграў, мулатаў і індзейцаў. Хоць прыхільнікі незалежнасці пацярпелі няўдачу, колеры сцягу (за выключэннем белага) выкарыстоўваліся і ў будучыні на сцягах вызваленчага руху.

Стваральнікам сцяга, на аснове якога ў далейшым паўсталі сцягі трох дзяржаў — Венесуэлы, Калумбіі і Эквадора, быў выбітны кіраўнік паўднёваамерыканскага вызваленчага руху Франсіска Міранда. Гэты сцяг з жоўтай, сіняй і чырвонай гарызантальных палос упершыню быў падняты ў 1806 годзе на караблі «Леандра», на якім група добраахвотнікаў на чале з Мірандай адправілася з Нью-Ёрка ў Паўднёвую Амерыку. Жоўтая паласа сімвалізавала багаты золатам і іншымі карыснымі выкапнямі амерыканскі кантынент, чырвоная — крывавае валадарства Іспаніі, сіняя — Атлантычны акіян, які адасабляў ад Іспаніі. Гэта азначала, што залатая, багатая і квітнеючая Лацінская Амерыка будзе вольная і аддзеленая ад крывавай Іспаніі акіянам. Пад гэтым сцягам была прадпрынятая спроба абвяшчэння незалежнасці ў 1810 годзе, абвешчаныя першая і другая Венесуэльскія рэспублікі ў 1811—1812 і 1813—1814 гадах. Пад гэтым жа сцягам армія Сімона Балівара ў 1816—1822 гадах вызваліла Венесуэлу ад іспанцаў, і яна канчаткова здабыла незалежнасць.

З 1817 года на сіняй паласе сцяга з'яўляюцца 7 (у цяперашні час — 8) зорак, якія сімвалізуюць 7 гістарычных правінцый краіны: Каракас, Барынас, Барселона, Кумана, Маргарыта, Мерыда і Трухільё. Размяшчэнне і колькасць зорак было розным у розныя перыяды, але да пачатку XX стагоддзя яны часцей за ўсё размяшчаліся па коле з адной зоркай у цэнтры. Восьмая зорка была ўведзена ў 2006 годзе па ініцыятыве прэзідэнта Уга Чавеса і названая «Зоркай Балівара» у гонар Сімона Балівара. Акрамя таго, восьмая зорка сімвалізуе спрэчныя тэрыторыі Гуаяна.

Гістарычныя сцягі правіць

Гл. таксама правіць

Сцяг Вялікай Калумбіі