Сцяг Дзяржынска — афіцыйны геральдычны сімвал горада Дзяржынск Мінскай вобласці. Сцяг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2008 года № 398 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23 ліпеня 2008 года № Б-129.

Сцяг Дзяржынска
Дзяржынск
Беларусь
Flag of Dziaržynsk, Belarus.svg
Зацверджаны 21 ліпеня 2008
Прапорцыя 1:2

АпісаннеПравіць

Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох роўнавялікіх вертыкальных палос: дзвюх — блакітнага колеру, размешчаных па краях, і цэнтральнай паласы жоўтага колеру, на якой размешчана выява герба горада Дзяржынска і Дзяржынскага раёна.

Сцяг ухвалены рашэннем Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта ад 28 снежня 2006 года № 2127. Мастак А. У. Леўчык[1].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі