Сцяг Кармы
Сцяг Кармы — сцяг гарадскога пасёлка Карма Кармянскага раёна Гомельскай вобласці.
Карма | |
---|---|
Беларусь | |
![]() |
|
Прапорцыя | 1:2 |
Аўтар сцяга | В. М. Мельнікава |
Апісанне правіць
Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у сярэдзіне гербавая эмблема Быкоўскіх — два срэбныя шабельныя эфесы, пакладзеныя Андрэеўскім крыжам.
Быкоўскія валодалі гербам, які называўся «Абшланк» — дзве шабельныя рукаяцці, размешчаныя ў выглядзе Андрэеўскага крыжа. Ён паслужыў асновай для сцяга, і не толькі Кармы, але і ўсяго Кармянскага раёна, як адзінай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.
Сцяг прыняты рашэннем Кармянскага Савета дэпутатаў ад 22 верасня 2000 года № 31[1][2].
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ Сцяг Кармы Архівавана 6 жніўня 2020.
- ↑ Флаг и герб Кормы и Кормянского района