Сцяг Краснаполля
Сцяг Краснаполля — адзін з афіцыйных сімвалаў гарадскога пасёлка Краснаполле і Краснапольскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2005 г. № 1.
Сцяг Краснаполля | |
---|---|
Беларусь | |
![]() |
|
Зацверджаны | 3 студзеня 2005 |
Прапорцыя | 1:2 |
Апісанне
правіцьСцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. Верхняя частка складае 2/3 шырыні і скошана полымяпадобным падзелам. У левай частцы верхняга поля зялёнага колеру змешчаны залаты гарлач, правая – залатога колеру. Ніжняя частка палотнішча – чырвонага колеру.