Адкрыць галоўнае меню

Сцяг Мексікі (ісп.: Bandera de México) уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 4:7, якое складаецца з трох роўнавялікіх вертыкальных палос - зялёнай, белай і чырвонай. У цэнтры белай паласы - малюнак герба Мексікі. Зялёны колер сцяга азначае надзею, а таксама багацце добрай глебы Мексікі. Белы сімвалізуе чысціню, чырвоны - кроў, разлітую за незалежнасць краіны. Сцяг прыняты 16 верасня 1968 года. 24 лютага ў Мексіцы святкуецца Дзень сцяга.

Сцяг Мексіканскіх Злучаных Штатаў
Мексіка
Flag of Mexico.svg
Зацверджаны 16 верасня 1968
Прапорцыя FIAV 111111.svg 4:7
Аўтар сцяга Франсіска Эпенс Эльгера

ГісторыяПравіць

ЛегендаПравіць

Паводле ацтэкскай легенды, бог Уіцылапачтлі (Huitzilopochtli) прадказаў ацтэкам, якія шукалі зямлю, каб жыць, што яны павінны знайсці арла, які сядзіць на камяністым месцы на вяршыні кактуса-напаля і пажырае змяю. Калі яны знайшлі гэтага арла, яны абгрунтаваліся там, і ўзвялі там першы храм у гонар свайго бога-заступніка Уіцылапачтлі. Гэты арол і выяўлены пасярэдзіне сцяга.