Сцяг Паўночнай Ірландыі
Сцяг Паўночнай Ірландыі ў цяперашні час афіцыйна прадстаўлены сцягам Вялікабрытаніі. У 1924 годзе ўрад Вялікабрытаніі дараваў ўраду Паўночнай Ірландыі сцяг, т. зв. сцяг Ольстэра, які афіцыйна выкарыстоўваўся ў 1953—1973 гадах. Сцяг складаўся з чырвонага крыжа Св. Георгія (сцяг Англіі) з накладзенай на яго шасціканцовай (па ліку графстваў) зоркай, з выявай кароны і «чырвонай рукі» (гістарычны сімвал Ольстэра).
Паўночная Ірландыя | |
---|---|
Вялікабрытанія | |
![]() Сцяг Вялікабрытаніі як сцяг Паўночнай Ірландыі з 30 сакавіка 1972 |
|
Зацверджаны | 29 мая 1953 |
Адменены | 30 сакавіка 1972 |
Прапорцыя |
![]() |
![]() «Ольстэрскі сцяг» |
|
![]() 1929 — 29 мая 1953 Сцяг урада Паўночнай Ірландыі (Government of Northern Ireland) |
Выява «чырвонай рукі» звязаная з легендай аб тым, як адзін з сыноў састарэлага кіраўніка адсёк сабе ручыцу і кінуў яе на бераг падчас спаборніцтва па веславанні на лодках з умовай «чыя рука першай кране берагу — той і будзе валодаць гэтай зямлёй».
У 1973 годзе парламент Паўночнай Ірландыі быў распушчаны, сцяг згубіў афіцыйны статус, цяпер выкарыстоўваецца спартыўнымі зборнымі Паўночнай Ірландыі, лаелісцкімі ўзброенымі групіроўкамі і пратэстанцкай абшчынай як неафіцыйны сімвал рэгіёна; паводле брытанскіх законаў, адзіным афіцыйным паўночнаірландскім сцягам з’яўляецца сцяг Вялікабрытаніі[1]. Перыядычна ўзнікаюць дэбаты аб неабходнасці сцвярджэння новага афіцыйнага сцяга Паўночнай Ірландыі.

15.08.1924 — 18.07.1973
Зноскі
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Паўночнай Ірландыі