Адкрыць галоўнае меню

Дзяржаўны сцяг Саламонавых Астравоў — прыняты 18 лістапада 1977 года. Дызайн сцяга распрацаваны новазеландцам Джонам Хазелдайнам (англ.: John Hazeldine).[1][2]

Сцяг Саламонавых Астравоў
Саламонавы Астравы
Flag of the Solomon Islands.svg
Зацверджаны 18 лістапада 1977
Прапорцыя FIAV 111000.svg 1:2
Аўтар сцяга Джон Хазелдайн

Апісанне і сімволікаПравіць

Дзяржаўны сцяг Саламонавых Астравоў уяўляе сабой прамавугольнае палатно з жоўтай паласой, якая цягнецца ад ніжняга левага вугла сцяга па дыяганалі ў верхні правы вугал. Верхні прамавугольны трохвугольнік афарбаваны ў сіні колер, а ніжні — у зялёны колер. У верхнім левым вуглу знаходзіцца выява пяці роўных па памеры пяціканцовых зорак белага колеру.

Колеры маюць наступнае значэнне:

Пяць зорак сімвалізуюць пяць першапачатковых правінцый краіны (пасля іх лік павялічыўся).

Іншыя сцягіПравіць

Гістарычныя сцягіПравіць

Брытанскі пратэктарат над большай часткай Саламонавых астравоў быў устаноўлены ў 1893 годзе. Уведзены сцяг быў тыповым для брытанскіх калоній. Ён уяўляў сабой сіняе палатно, у верхнім левым вуглу якога знаходзіўся сцяг Вялікабрытаніі, а ў правай частцы — герб пратэктарата (на ім была намалявана карона і надпіс «British Solomon Islands»).[4]

У 1947 годзе быў уведзены новы сцяг: на ім была зменена выява герба (зараз на гербе была намалявана стылізаваная чорна-белая марская чарапаха на чырвоным фоне). Гэты сцяг выкарыстоўваўся да 1956 года.[5] На чарговым сцягу зноў быў зменены герб: на шчыце з'явіліся выявы арла, чарапахі, льва, фрэгата і разнастайных мясцовых узбраенняў.[6][7]

Сучасны варыянт герба быў прыняты ў 1977 годзе, за год да атрымання незалежнасці ад Вялікабрытаніі.[2]

ЗаўвагіПравіць

  1. 10. John Hazeldine (англ.) . Darwin Community. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 13 студзеня 2009.
  2. 2,0 2,1 Joy Basi The Solomon Islands Flag (англ.) . Solomon Times Online (23 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 13 студзеня 2009.
  3. Solomon Islands (англ.) . FOTW Flags Of The World website. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 13 студзеня 2009.
  4. British Solomon Islands Protectorate c.1906-1947 (Solomon Islands) (англ.) . FOTW Flags Of The World website. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 13 студзеня 2009.
  5. British Solomon Islands Protectorate 1947-1956 (Solomon Islands) (англ.) . FOTW Flags Of The World website. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 13 студзеня 2009.
  6. Flag of the Solomon Islands (англ.) . Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 13 студзеня 2009.
  7. British Solomon Islands Protectorate 1956-1966 (Solomon Islands) (англ.) . FOTW Flags Of The World website. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 13 студзеня 2009.

СпасылкіПравіць