Нацыянальны сцяг Славеніі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўных палос: верхняй — белага, сярэдняй — сіняга і ніжняй — чырвонага колеру з гербам Славеніі, змешчаным у верхняй частцы сцяга бліжэй да тронка. На гербе намаляваны сілуэт найвышэйшай гары Славеніі — Трыглава, а таксама сімвалічна намалявана Адрыятычнае мора і рэкі Славеніі.

Сцяг Славеніі

Колеры сцяга панславянскія, яны выкарыстоўваліся на больш старажытных гербах і лічыліся нацыянальнымі яшчэ да прыняцця сцяга славенскімі патрыётамі ў 1848 годзе. Да такога выбару колераў іх падштурхнулі колеры сцягу Расіі.

Сцяг асацыяваўся са Славеніяй і падчас яе знаходжання ў складзе Югаславіі. У 1945 на сцяг была змешчаная чырвоная зорка. Пасля здабыцця незалежнасці зорка са сцяга была прыбраная. Новы сцяг быў афіцыйна прыняты 27 чэрвеня 1991 года.

Спасылкі правіць