Сцяг Тувы

Сцяг Тувы з’яўляецца дзяржаўным сімвалам Тувы. Прыняты 29 лістапада 1991 года.

АпісаннеПравіць

Умоўны трохвугольнік, утвораны белымі палосамі, якія выходзяць з верхняга і ніжняга кутоў сцяга і яго левым бокам, мае залаты (жоўты) колер. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 1:2.

У дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Тыва (гербе і сцяге) выкарыстоўваюцца колеры блакітны, белы і жоўты (залаты).

  • Блакітны колер сімвалізуе чыстае неба, узвышша мэт, узаемапавагу і згоду ў грамадстве
  • Белы колер сімвалізуе чысціню і высакароднасць грамадскай маралі, адкрытасць і самастойнасць дзяржаўнай палітыкі
  • Жоўты (залаты) колер сімвалізуе багацце і справядлівасць дзяржавы. Таксама ў жоўтым (золатам) колеры ўтрымоўваецца адлюстраванне гістарычна склаўшыхся традыцыйных рэлігійных перакананняў часткі насельніцтва Рэспублікі Тыва

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць