Сцяг русінаў (русін.: Флаг Русинів, Прапор Русинів, Застава Русинів) — сцяг русінаў, які быў ухвалены на 9-м Сусветным кангрэсе русінаў 23 чэрвеня 2007 года ў Сігеце (Румынія). Выкарыстоўвае панславянскія колеры, уведзеныя ў 1848 годзе ў Празе на аснове сцяга Расійскай імперыі[1].

{{{суб’ект}}}

Сцяг русінскага руху
Зацверджаны 23 чэрвеня 2007
Прапорцыя 2:3

Дызайн правіць

Палотнішча падзеленае на сінюю, белую і чырвоную палосы ў прапорцыі адпаведна 2:1:1.

Сіні колер сімвалізуе неба, перспектыўную выяву панарамы карпацкіх гораў, спадзяванне на лепшую будучыню, разважлівасць, свежасць духу і цела, бясконцую працу. Белы — традыцыйную міралюбнасць, гасціннасць, дабразычлівасць, талерантнасць, спакой, маральную і фізічную чысціню, высокую культуру і прыродны пацыфізм русінаў. Чырвоны — ўсё жывое, прыгожае, эстэтычны ідэал русінаў, сімвал актывізацыі, праяваў здароўя чалавека.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць