Сцяг індустрыялізацыі
Сцяг індустрыялізацыі[1] — прадпрыемства лёгкай прамысловасці Віцебска, штогод выпускае да 8 тысяч адзінак прадукцыі. Спецыялізуецца на пашыве адзення.
Сцяг індустрыялізацыі | |
---|---|
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Краіна | |
Сайт | znamya.biz/ru/ |
Гісторыя
правіцьУ пачатку 1920-х гг. было вырашана аб’яднаць усе прыватныя швейныя майстэрні ў дзяржаўныя. Для гэтага былі адпушчаны памяшканні на былой Канатнай (цяпер вуліца Дзімітрава) і Шасэйнай вуліцах. У 1925 годзе майстэрня на Канатнай вуліцы была перайменавана ў швейную фабрыку «ПРАФІНТЭРН», а майстэрня на Шасэйнай стала яе філіялам. Расла колькасць працуючых. У 1928-29 гг. іх налічвалася больш за 2 тысячы.
Было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага будынка фабрыкі. Моладзь уключыліся ў стварэнне першынца беларускай індустрыі, аб’яўленага ўдарнай камсамольскай будоўляй, якая пачалася ў другой палове 1928 года. Месцам узвядзення фабрыкі была выбрана ўскраіна горада на правым баку Суражскага тракту. Новае прадпрыемства павінна было стаць гігантам, на якім працавала б да 1500 чалавек у змену.
Адкрыццё швейнай фабрыкі адбылося 7 лістапада 1930 года[1]. 27 лістапада фабрыцы было прысвоена імя «Сцяг індустрыялізацыі».
З уводам фабрыкі ў строй Віцебск стаў буйнейшым цэнтрам швейнай прамысловасці БССР. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны гадавая магутнасць дасягнула 3,5 млн швейных вырабаў. У першыя дні вайны фабрыка эвакуіравана ў Саратаў, дзе выпускала прадукцыю для фронту. Адноўлена ў Віцебску ў 1944 годзе.
Зноскі
Літаратура
правіць- «Знамя индустриализации», Витебская швейная фабрика// Витебск: энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Мн., 1988. — C. 191.
- Кейсы о белорусском бизнесе : методическое пособие. ― Витебск, 2012
- Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..