Сцяпан Адамавіч Андруховіч
Сцяпан Адамавіч Андруховіч (19 снежня 1908 (1 студзеня 1909), в. Губіна, Уздзенскі раён — 5 красавіка 1989) — беларускі жывапісец.
Сцяпан Андруховіч | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Сцяпан Адамавіч Андруховіч |
Дата нараджэння | 19 снежня 1908 (1 студзеня 1909) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1989 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | жывапіс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рамантызм |
Вядомыя працы | «Янка Купала з маці» (1951) |
Уплыў | Вячаслаў Мікалаевіч Руцай і Міхаіл Георгіевіч Эндэ |
Член у |
Жыццяпіс
правіцьНарадзіўся 19 снежня 1908 (1 студзеня 1909) года ў вёсцы Губіна Мінскага павета. У 1930 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум. Вучыўся ў В. Руцая і М. Эндэ. З 1935 года пачаў удзельнічаць у мастацкіх выставах. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне[1][2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1949 года[1].
Памёр 5 красавіка 1989 года[3].
Творчасць
правіцьПрацаваў у станковым жывапісу. Сярод тэмаў, якія распрацоўваў мастак, — палотны аб рэвалюцыйным руху («Арышт бальшавікоў-падпольшчыкаў» (1940)), жыцці пасляваеннай калгаснай вёскі («Веснавая сяўба» (1947), «Калгасны статак» (1950), «Пасля работы. Гутарка агітатара» (1953), «Коні. На лузе» (1953), «Калгасны табун» («1958»)), лірычныя і індустрыяльныя пейзажы («Жыта» (1947), «Мінскае мора» (1954), «Новалукомль» (1966), «Растворны вузел» (1966), «Кар’ер» (1967), «Пейзаж з лодкай» (1973), «Перад дажджом» (1975), «Пейзаж з конямі» (1979) і інш.).[2]
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Літаратурным музеі Я. Купалы[1].
Андруховіч і Янка Купала
правіцьБыў знаёмы з Янкам Купалам з 1938 года.[4] Часта бываў у гасцях у паэта ў доме ў Мінску па вул. Кастрычніцкай 40. Выканаў шэраг партрэтаў паэта: 1949 г., палатно, алей, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы; 1959 г., палатно, тэмпера, захоўваецца ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы; 1962 г., папера, аловак, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, 1963 г.; палатно, алей, захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі; 1979 г., палатно, алей, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.[4]
Найбольш вядомая карціна на купалаўскую тэму — «Янка Купала з маці» (1951 г., алей, разам з Г. Бржазоўскім, захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. На карціне Янка Купала са сваёй маці Б. І. Луцэвіч каля дома ў Мінску, дзе паэт жыў у 1926—1941 гг.[4]
Зноскі
- ↑ а б в Андруховіч Сцяпан Адамавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ а б Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 1./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Андруховіч». — C. 115.
- ↑ Сцяпан Адамавіч Андруховіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ а б в Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Андруховіч». — C. 41.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 1./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — 727 с., 40 л. іл.: Артыкул «Андруховіч». — C. 115.
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Андруховіч» / Аўтар — Б. Крапак. — C. 41.
- Янка Купала ў выяўленчым мастацтве, 1882—2002: Кат. твораў выяўл. мастацтва Дзярж. літ. музея Я.Купалы / Дзярж. літ. музей Я.Купалы, Міжнар. фонд Я.Купалы; Уклад. Ваданосава Ф. і інш.; Рэдкал.: Дапкюнас Ж. (гал. рэд.), Бурбоўская А. — Мн., 2003.
Спасылкі
правіць- Сцяпан Адамавіч Андруховіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»