Сцяпан Валяр’янавіч Лук’янец

Сцяпан Валяр’янавіч Лук’янец (нар. 8 студзеня 1940, в. Гулі, Мядзельскі раён, Мінская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне аўтаматызацыі вытворчых працэсаў. Кандыдат тэхнічных навук (1972), прафесар.

Сцяпан Валяр’янавіч Лук’янец
Дата нараджэння 8 студзеня 1940(1940-01-08) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтаматыка і тэлемеханіка», кваліфікацыя «Інжынер-электрык», 1965; аспірантура, 1970).

Працаваў у Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (1995—1998, начальнік навукова-метадычнага аддзела), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (1965—1995 і з 1998, прафесар кафедры сістэм кіравання, у 1987—1995 — загадчык кафедры, 1973—1974 — дэкан вячэрняга факультэта, 1998—1999 — дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіраванняй, 1974—1979 — прарэктар па навуковай рабоце, 1979—1985 і 1999—2000 — прарэктар па вучэбнай рабоце, 2000—2006 — першы прарэктар).

Навуковыя інтарэсы: электрамагнітныя ўстройствы аўтаматыкі; аўтаматыка і кіраванне ў тэхнічных сістэмах; тэорыя аўтаматычнага кіравання; мадэляванне ў праектаванні складах сістэм; дыстанцыйная адукацыя.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2001) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Исследование маломощных электроприводов накопителей на магнитной ленте : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.198 / С. В. Лукьянец. ― Минск, 1972.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Лукьянец Степан Валерьянович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники : история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). — Минск, 2004. — С. 84—86.
  • Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история и современность (1964—2014 гг.). — Минск : БГУИР, 2014. — 878 с. — Текст : электронный. — URL: https://libeldoc.bsuir.by/bitstream/123456789/6691/2/221124.pdf