Сцяпан Васілевіч Авяр’янаў

Сцяпан Васілевіч Авяр’янаў (25 мая 1909, с. Панікавец, Ліпецкая вобласць — 6 верасня 1970, Віднае) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Сцяпан Васілевіч Авяр’янаў
Нараджэнне 12 (25) мая 1909
Смерць 6 верасня 1970(1970-09-06) (61 год)
Месца пахавання
Дзейнасць ваенны
Род войскаў пяхота
Званне малодшы сяржант і чырвонаармеец
Бітвы
Узнагароды
Герой Савецкага Саюза медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу» медаль «За адвагу» медаль «За адвагу»

Біяграфія правіць

Камандзір кулямётнага разліку 1320-га стралковага палка 413-ай стралковай дывізіі С. В. Авяр’янаў вызначыўся 28 чэрвеня 1944 годзе ў баях па знішчэнню варожай групоўкі ворага ў раёне в. Падрэчча. У час контратакі праціўніка ён знішчыў 23 немцаў і 9 узяў у палон. Моцным агнём свайго кулямёта ён прымусіў гітлераўцаў адступіць. Пры праследаванні праціўніка знішчыў двух снайпераў і адзін кулямётны разлік закідаў гранатамі, тым самым даў магчымасць стралковай роце паспяхова рухацца наперад.

30 чэрвеня 1944 года у баях за чыгуначны мост праз р. Бярэзіну ў раёне мястэчка Свіслач Мінскай вобласці пад моцным ружэйна-кулямётным агнём праціўніка перабег са сваім кулямётам на супрацьлеглы бераг і адкрыў моцны агонь па ворагу, тым самым не даў магчымасці ўзарваць мост.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Памяць: Гісторыка-дакум. хроніка Кіраўскага р-на. Мн.: Выш. шк., 1997. С. 238.