Сцяпан Вінсэсавіч Яцкевіч

Сцяпа́н Віке́нцьевіч[1] Яцке́віч (1 студзеня 1890, м. Смалявічы, Мінскай губерні17 верасня 1938, Камунарка, Маскоўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (са жніўня 1924 па красавік 1929 года).

Сцяпан Яцкевіч
Сцяпан Яцкевіч
сцяг
Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
сцяг
жнівень 1924 — красавік 1929
Прэм’ер-міністр Язэп Адамовіч
Мікалай Галадзед
Папярэднік Адам Славінскі
Пераемнік Нічыпар Аксючыц
 
Партыя
Нараджэнне 1 студзеня 1890(1890-01-01)
Смерць 17 верасня 1938(1938-09-17) (48 гадоў)
 
Ваенная служба
Бітвы

БіяграфіяПравіць

Сцяпан Вікенцьевіч Яцкевіч нарадзіўся 1 студзеня 1890 года ў мястэчку Смалявічы Мінскай губерні ў сям’і рабочых. Пасля заканчэння трохкласнага Мінскага гарадскога вучылішча працаваў на чыгунке тэлеграфістам. З 1911 года на службе ў арміі. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі браў удзел ва ўсталяванні савецкай улады ў Мінску, стаў членам часовай кантрольнай камісіі пры Мінскай гарадской управе. Падчас Грамадзянскай вайны камісар вузла і намеснік камісара галаўнога аддзела на розных прыфрантавых участках Аляксандраўскай чыгункі. Дэмабілізаваўшыся, працаваў на розных пасадах у Мінску — старшыня ўчастковага прафсаюза Маскоўска-Беларуска-Балтыйскай чыгункі, дырэктар Мінскага прафесійнага вучылішча № 66 чыгуначнікаў, упаўнаважаны Наркамата шляхоў зносін па Мінскім участку[1].

Са жніўня 1924 да красавіка 1929 года старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, адначасова ў 1925—1928 гг. старшыня Мінскага акруговага выканаўчага камітэта.

З красавіка 1929 года начальнік Галоўнага ўпраўлення шашэйных, грунтавых дарог і аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР, з 1934 года ў Маскве, начальнік Упраўлення капітальнага будаўніцтва Галоўнага ўпраўлення шашэйных дарог НКУС СССР.

7 красавіка 1938 года быў арыштаваны[2], быў асуджаны за ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі і 17 верасня 1938 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу, які неадкладна быў выкананы.

26 студзеня 1957 года Сцяпан Яцкевіч быў рэабілітаваны той жа Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Иван Петровский Когда неистовствовал нэп (руск.) . Газета «Минский курьер» (3 лістапада 2017).
  2. Яцкевич Степан Викентьевич (1890)