Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў
Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў (10 мая 1931, в. Нова-Аляксандраўка, цяпер Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць — 12 сакавіка 1988, Мінск) — беларускі паэт, перакладчык[2].
Сцяпан Гаўрусёў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Сцяпан Захаравіч Гаўрусёў |
Дата нараджэння | 10 мая 1931 ці 1931[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 сакавіка 1988 ці 1988[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Гады творчасці | 1948—1988 |
Кірунак | Сацыялістычны рэалізм |
Жанр | Лірыка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія Правіць
З сялянскай сям'і. Скончыў Магілёўскае педагагічнае вучылішча (1951). Служыў у Савецкай Арміі. У 1954—1957 гг. быў супрацоўнікам рэспубліканскай газеты «Звязда», у 1964—1965 гг. — рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1955 г.
Творчасць Правіць
Дэбютаваў вершамі ў 1948 годзе[2]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Паходныя кастры» (1955)[2], «На грэбнях хваль» (1959), «Шчодрасць» (1962), «Ураган» (1966), «Профіль веку» (1969), «Кляновыя лісты» (1971), «Пераклічка» (1973), «Клопат» (1976), «Водсветы» (1978), «Азарэнне» (1980), «Крона» (выбранае, 1981), «Пладаноснасць» (1986), «Званы нябёс» (1988). Выступаў у друку з рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі.
Скразны матыў, які прагучаў у паэзіі Сцяпана Гаўрусёва ўзбуйнена і драматычна, як біяграфія цэлага пакалення, — памяць аб вайне («Я вырас пад гарматнымі стваламі»)[2]. Трывога за мір на свеце, адказнасць за ўсё жывое на зямлі ў паэме «Профіль веку» (1967), вершах. Сярод іншых тэм — услаўленне ратнага і працоўнага подзвігу народа, стваральная місія сучасніка, апяванне хараства роднай прыроды (паэма «Штодзённы лістапад», 1959). Паэт адухаўляе, паэтызуе працу, сілу і прыгажосць чалавека. У яго многа любоўных вершаў, каханне ў якіх наіўнае, пакутнае, цнатлівае і далікатнае, але яно ўзвышае чалавека. Аўтар умее ўздымаць лірычную споведзь ад інтымных пачуццяў да сацыяльнага пафасу, ад канкрэтнага, рэальнага вобраза ўзвышацца да рамантычнага, метафарычнага. У душы рамантычнага героя яго паэзіі, «сонцапаклонніка», які жыве ў касмічнаўзбуйненых маштабах, — няспыннае змаганне дабра са злом. Але пры ўсёй манументальнасці гэта жывы, зямны чалавек. Характэрныя рысы паэзіі С. Гаўрусёва — прадметнасць, канкрэтная, пачуццёвая вобразнасць, гіпербалізаванасць, экспрэсіўнасць пачуццяў, спалучэнне страснай публіцыстыкі з лірычнай задушэўнасцю, інтанацыйная разнастайнасць, гарманічная традыцыйная форма верша[3].
Перакладчыцкая дзейнасць Правіць
Пераклаў на беларускую мову шэраг твораў А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, М. Святлова, А. Пракоф’ева , М. Дудзіна , С. Нараўчатава , Я. Райніса, Гафура Гуляма, Міртэміра , Я. Судрабкална, І. Харыка, паэму «Ануш» А. Туманяна, «Маабіцкі сшытак » М. Джаліля (з А. Пысіным, 1975), асобныя вершы таджыкскіх, узбекскіх, азербайджанскіх і башкірскіх паэтаў[2].
Бібліяграфія Правіць
- «Паходныя кастры» (1955)
- «На грэбнях хваль» (1959)
- «Шчодрасць» (1962)
- «Ураган» (1966)
- «Профіль веку» (1969)
- «Кляновыя лісты» (1971)
- «Пераклічка» (1973)
- «Клопат» (1976)
- «Водсветы» (1978)
- «Азарэнне» (1980)
- «Крона» (выбранае, 1981)
- «Пладаноснасць» (1986)
- «Званы нябёс» (1988).
- 3бор твораў. Т. 1—2. Мн., 1993—94.
Прэміі Правіць
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1987) за кнігу вершаў «Пладаноснасць».
Зноскі
Літаратура Правіць
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. — Мн., 1994.
- Саламевіч І. Гаўрусёў // БЭ ў 18 т. Т. 5. — Мн., 1997.