Сцяпан Георгіевіч Папоў
Сцяпан Георгіевіч Папоў (нар. 11 чэрвеня 1984, г. Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі самбіст.
Сцяпан Георгіевіч Папоў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | самба[d] |
Нарадзіўся |
11 чэрвеня 1984 (40 гадоў)
|
Грамадзянства | |
Вага | 74 кг |
Біяграфічныя звесткі
правіцьЧэмпіён свету (2013) і двойчы Еўропы (2011 і 2015), першых Еўрапейскіх гульняў. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, лаўрэат публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту», уладальнік міжнароднай узнагароды Fair Play.
Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па самба[1]. 18 жніўня 2020 падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[2]. Сцяпан Папоў неаднаразова выказваўся супраць гвалту з боку сілавых структур у час масавых пратэстаў у Беларусі (2020) і выступаў за правядзенне сумленных выбараў. У снежні 2020 быў звольнены з цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі[3].
Зноскі
- ↑ САМБА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2020. Праверана 2 снежня 2020.
- ↑ «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти Архівавана 20 жніўня 2020. (руск.)
- ↑ nn.by