Сцяпан Елізаравіч Арцёменка

ваенны, двойчы Герой Савецкага Саюза

Сцяпан Елізаравіч Арцёменка (укр.: Степан Єлизарович Артеменко; 9 (22) студзеня 1913 — 5 мая 1977) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Савецкага Саюза (1945).

Сцяпан Елізаравіч Арцёменка
укр.: Степан Єлизарович Артеменко
Дата нараджэння 9 (22) студзеня 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 5 мая 1977(1977-05-05) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу» медаль «За баявыя заслугі» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «За вызваленне Варшавы» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За бездакорную службу»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

С. Е. Арцёменка нарадзіўся ў сяле Рацулава Адэскага павета Херсонскай губерні (зараз Малыніўка, Іваніўскі раён, Адэская вобласць, Украіна). У 1927 годзе скончыў школу. У 1935—1937 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. З 1937 года ўчастковы ўпаўнаважаны ў раённым аддзеле НКУС. Са жніўня 1941 г. на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік Сталінградскай бітвы, бітвы на Курскай дузе, баёў на тэрыторыі Украіны, Польшчы. Камандзір батальёна маёр Арцёменка вызначыўся ў 1944 годзе пры вызваленні Палесся і ў 1945 годзе ў час прарыву на заходні бераг Віслы і фарсіраванні ракі Одэр. Вайну скончыў у Берліне, дзе быў цяжка паранены.

Пасля вайны працягваў ваенную службу. У 1946 і 1948 гадах скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу. Да 1955 года на пасадзе раённага ваеннага камісара ў горадзе Адэса, палкоўнік.

Памёр С. Е. Арцёменка 5 мая 1977 года. Пахаваны ў Адэсе на цэнтральнай алеі Другіх хрысціянскіх могілак.

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • Бюст на радзіме Героя.
  • Мемарыяльная дошка на доме ў Адэсе, дзе жыў С. Е. Арцёменка.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць