Адкрыць галоўнае меню

Сцяпа́н Казіміравіч Майхро́віч (21 чэрвеня 1908, паселішча Старэва, Слуцкі раён — 2 ліпеня 1981, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1959).

Сцяпан Казіміравіч Майхровіч
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1908(1908-06-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1981(1981-07-01) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, журналіст
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

У 1941 скончыў Мінскі педінстытут. У 19411943 працаваў у Маскве галоўным рэдактарам Цэнтральнага беларускага вяшчання, а пасля вайны — старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Член Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1947.

Аўтар кніжак пра Францыска Скарыну, Янку Лучыну. Даследаваў фалькларыстыку, апублікаваў кнігу нарысаў па гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры, даследаванні «„Слова пра паход Ігаравы“ і беларуская літаратура», «Гісторыю старажытнай беларускай літаратуры» і інш.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.