Сцяпан Канстанцінавіч Дзесюкевіч

адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі

Сцяпан Канстанцінавіч Дзесюкевіч (14 студзеня 1913, вёска Магільна, Уздзенскі раён8 лютага 1979) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Баранавіцкай вобласці.

Сцяпан Канстанцінавіч Дзесюкевіч
Дата нараджэння 14 студзеня 1913
Месца нараджэння в. Магільна Уздзенскі раён
Дата смерці 8 лютага 1979
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў партызаны
Часць 19-я партызанская брыгада імя В. М. Молатава
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

Біяграфія правіць

Член КПСС з 1932 года. Скончыў Вышэйшую Партыйную Школу пры ЦК ВКП(б)Б (1949). У партызанах з кастрычніка 1942 года: камандзір аддзялення, палітрук роты, з красавіка 1943 года ўпаўнаважаны міжрайкама КП(б)Б Слуцкай зоны па Ляхавіцкім раёне, у верасні 1943 — ліпені 1944 гадоў сакратар Ляхавіцкага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова ў студзені — ліпені 1943 года камісар 19-й партызанскай брыгады імя В. М. Молатава. З 1944 года на партыйнай і савецкай рабоце. Кандыдат у члены ЦК КПБ ў 1954—1959 гадах. Яго іменем названа вуліца ў Ляхавічах.

Літаратура правіць