Сцяпан Мітрафанавіч Луцэнка

Сцяпан Мітрафанавіч Луцэнка (1 верасня 1923, с. Юркі (па іншых даных Вязаўка), Казэльшчынскі раён, Палтаўская вобласць, Украіна — 13 лістапада 2009) — украінскі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1962), прафесар (1963).

Сцяпан Мітрафанавіч Луцэнка
Дата нараджэння 1 верасня 1923(1923-09-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 2009(2009-11-13) (86 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Крамянчугскую фельчарска-акушэрскую школу (1941), Кішынёўскі медыцынскі інстытут (1950).

Працаваў у Кішынёўскім медыцынскім інстытуце (1951—1958, асістэнт кафедры шпітальнай хірургіі), Луганскім медыцынскім інстытуце (1958—1961, дацэнт кафедры агульнай хірургіі, кафедры шпітальнай хірургіі), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1961—1966, загадчык кафедры факультэцкай хірургіі), Запарожскім медыцынскім інстытуце (1966—2000, прафесар кафедры факультэцкай хірургіі, у 1966—1987 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: хірургічная герыятрыя; пластычная хірургія жоўцевых пратокаў, дыяфрагмы; імуналагічная рэактыўнасць; гемадынаміка; рэгіянарны крывацёк; хірургічнае лячэнне інфаркта міякарда.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Перитонит в пожилом и старческом возрасте (клинико-экспериментально-морфологическое исследование) : автореферат диссертации … доктора медицинских наук / Луценко С. М. — Львов, 1962.
  • Воспоминания профессора-хирурга. Библиография научных работ / Луценко Степан Митрофанович. — Запорожье, 2008.
  • Луценко Степан Митрофанович // Заведующие кафедрами и профессора Гродненского государственного медицинского (института) университета (1958—2003). — Гродно, 2003. — С. 267—268.
  • Луценко Степан Митрофанович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 490—491.
  • Ученый, изобретатель, рационализатор и просто хороший человек : [Луценко Степан Митрофанович] // Запорожский медицинский журнал. — 2008. — № 4. — С. 166—167.
  • Памяти Степана Митрофановича Луценко // Клінічна хірургія. — 2010. — № 2. — С. 63—64.